Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Вашкевіч Аляксандар

Аляксандар Вашкевіч — кандыдат юрыдычных навук, Скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт БДУ (1983) і аспірантуру БДУ (1986). Кандыдат юрыдычных навук (1987), дацэнт (1993). Лаўрэат стыпендыі Фулбрайта (American University, Вашынгтон, акруга Калумбія, 1995). Неаднаразова стажыраваўся ў Інстытуце параўнальнага публічнага права і міжнароднага права ім. Макса Планка (г. Хайдельберг, ФРГ). Удзельнік Зальцбургского семінара (1998). Эксперт Канстытуцыйнай Камісіі Рэспублікі Беларусь (1991—1993). Удзельнік спецыяльнай праграмы па правах чалавека і праве Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека Бірмінгемскага ўніверсітэта (09-11.2000, Вялікабрытанія).

Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у адстаўцы. Член Савета экспертаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе па пытаннях свабоды сходаў. Эксперт Савета Еўропы. Стажыраваўся і выступаў з лекцыямі ва ўніверсітэтах і на навуковых канферэнцыях у 22 еўрапейскіх краінах, а таксама Канадзе, ЗША, Казахстане, Туркменістане.
 
(Звесткі і фота: fir.bsu.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 7