Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Славэк Тадэвуш

Тадэвуш Славэк — вядомы польскі філяёзаф, крытык, літаратуразнаўца. Прафэсар, доктар габілітаваны, рэктар Сылескага ўнівэрсытэту ў Катавіцах. Спэцыялізуецца на
амэрыканскай і ангельскай літаратурах і на перакладах зь іх. 29 кастрычніка 1996 быў абраны на старшыню «Рэгіянальнай Асацыяцыі рэктараў катавіцкага ваяводзтва». Удзельнічаў у канфэрэнцыі Польскай асацыяцыі амэрыканскіх дасьледаваньняў «Этычныя вартасьці ў пост(?)мадэрным амэрыканскім грамадзтве і культуры», адбытай 21–24 кастрычніка ў мястэчку Устронь. Чалец ганаровага камітэту 34-га зьезду польскіх фізыкаў, адбытага ў 2000 у Катавіцах. Апошнія публікацыі Тадэвуша Славэка — артыкулы «Blake and Thoreau: Friendship and the Ethics of Contrariness» (Telling it Slant. Polish Insights into American Culture and Literature. Essays in Honor of Professor Andrzej Kopcewicz on His 65th Birthday), «Jacques Deville and the Path of Spirit» (The Proceedings of the Conference of Northwestern American Association of the Eighteen Century Studies, Boise, Idaho), «Through the Underwood of Words ot the Clear Blue»: Thoreau, Cavell, and the «Crystallization» of America Canons, Revision, Supplements in American Literature and Culture (The Proceedings of the 5th International Conference of the Polish Association for American Studies, Poznaс, October, 1995). (Фота: ultramaryna.pl)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2