Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Піятуховіч Міхайла

Міхайла Піятуховіч — беларускі літаратуразнавец і крытык. Нарадзіўся ў 1891 г. у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні, цяпер Сеньненскі раён Віцебскай вобласьці. Паходзіў зь сям’і праваслаўнага сьвятара. Навучаўся ў Магілёўскай духоўнай сэмінарыі. У 1917 г. скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут. З 1921 г. жыў і працаваў у БССР, быў чальцом Навукова-тэрміналягічнай камісіі, навуковым супрацоўнікам, а з 1925 г. — правадзейным членам Інбелкульту; з 1929 г. — правадзейны член БелАН. Выкладаў у БДУ, з траўня 1926 г. — дэкан пэдагагічнага факультэту. Праз палітычныя абвінавачаньні і пагрозу рэпрэсій у сярэдзіне 1930-х гг. вымушаны быў выехаць зь сям’ёй за межы Беларусі. Жыў у Арджанікідзэ, працаваў выкладчыкам-славістам у Паўночна-Каўкаскім і Паўночна-Асецінскім пэдагагічных інстытутах. 9.01.1937 г. быў арыштаваны і вывезены ў Менск. 19.12.1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957 г.

(Фота: vlib.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2