Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Кацэнбоген Саламон

Саламон Кацэнбоген (10.05.1889, Менск — 01.09.1946, Сьвярдлоўск) — беларускі савецкі філёзаф і сацыёляг, арганізатар сацыялягічнай навукі ў Беларусі і Расеі ў 1920-х гадах. З 1921 па 1925 гг. выкладаў у БДУ, потым пераехаў у Саратаў, дзе да 1932 г. выкладаў у Саратаўскім дзяржаўным унівэрсытэце. З 1932 г. працаваў у Ленінградзе. За крытыку эканамічнай палітыкі савецкай улады быў паніжаны на пасадзе, а затым і арыштаваны НКУС па абвінавачваньні ў контрарэвалюцыйнай нацыяналістычнай і трацкісцкай дзейнасьці. У 1939—1946 гг. выкладаў ва Ўральскім дзяржаўным унівэрсытэце. Асноўныя працы: «Крестьянские войны в Германии» (Кіеў, 1912), «Спорные вопросы в учении о происхождении брака и семьи» (Менск, 1923), «Спорные вопросы генеономии: Сложная форма брака у народа арусси-галласов в Абиссинии» (Менск, 1923), «Нарысы па гісторыі першабытнай культуры» (Полымя, 1924, № 1), «К вопросу о проблеме закономерности исторического процесса» (Менск, 1925).

(Фота: wikimedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2