Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Агілера Карлас А.

Карлас А. Агілера (Carlos A. Aguilera, нар. у 1970 г. у Гаване) — паэт, празаік, драматург, адзін з сузаснавальнікаў часопіса «Diáspora(s)», які выходзіў на Кубе ў 1997—2002 гг. У 2002 г. атрымаў літаратурную стыпендыю ў Нямеччыне, праз год кубінскія ўлады адмовілі яму ў вяртанні на радзіму як непажаданай асобе. З таго часу жыў у Нямеччыне, Аўстрыі, а некалькі гадоў таму пераехаў у Чэхію. Аўтар кніг «Партрэт А. Гупэра і ягонай жонкі» («Retrato de A. Hooper y su esposa», 1996), «Das Kapital» (1997), «Тэорыя кітайскай душы» («Teoría del alma china», 2006), «Маналог маці-нябожчыцы» («Discurso de la madre muerta», 2012), «Клаўзэвіц і я» («Clausewitz y yo», 2014), «Абломаўская імперыя» («El imperio Oblómov», 2014). Творы перакладаліся на французскую, нямецкую, харвацкую, чэшскую мовы.

(Фота: habanaelegante.com)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2