Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Вячорка Вінцук

Вінцук Вячорка – нар. 1961, пэдагог, вучоны, лідэр Партыі БНФ. У 1983 скончыў філялягічны факультэт БДУ, у 1986 – асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. У 1988 стаў адным з заснавальнікаў БНФ «Адраджэньне» (БНФ). З 1990 выкладаў у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце  і Беларускім гуманітарным ліцэі. Займаўся нармалізацыяй сучаснага беларускага правапісу. У 1995 заснаваў і ўзначаліў цэнтар «Супольнасьць». Быў адным  з арганізатараў «Менскай вясны-1996». За арганізацыю пратэстаў супраць ягобыла пачатая крымінальная справа, якая цягнулася да 1998. У 1999 В. Вячорка  выбраны новым старшынём Партыі БНФ. Падчас выбарчай кампаніі 2006 быў намесьнікам кіраўніка штабу Аляксандра Мілінкевіча і адказваў за дачыненьні з даверанымі асобамі й міжнародныя сувязі.

(Фота: svaboda.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 6