Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Борыс Анжаліка

Анжаліка Борыс – нар. 1973, лідэр польскай меншасьці ў Беларусі. Скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Падліпкі Гарадзенскага раёну, пэдагагічны тэхнікум у Замосьці Люблінскага ваяводзтва Польшчы і Варшаўскі ўнівэрсытэт (філіял  у Беластоку) па спэцыяльнасьці «Пэдагогіка і псыхалёгія». Выкладала польскую мову ў вёсцы Адэльск Гарадзенскага раёну і ў Школе польскай у Горадні.  
У Саюзе палякаў Беларусі ад 1995, з 1998 займала там пасаду загадчыцы аддзелу адукацыі. На шостым зьезьдзе Саюзу палякаў Беларусі ў сакавіку 2005 абраная старшынёй. Міністэрства юстыцыі Беларусі прызнала вынікі зьезду нелегітымнымі. Па інфармацыі тыднёвіка «Салідарнасьць», у 2005 56 разоў выклікалася на допыты беларускімі спэцслужбамі.

(Фота: be-x-old.wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 6