Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Разанаў Алесь

Алесь Разанаў - беларускі пісьменнік і перакладчык. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм. Ён паходзіць з Тамбоўскай вобласці, прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся. У 1966 г. А. Разанаў паступіў на філалагічны факультэт БДУ, але не скончыў універсітэт па палітычных прычынах і працягнуў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1970 г. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У 1970 - 1971 гг. працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе вёсцы Кругель Камянецкага раёна. З 1972 - 1974 гг.  - літаратурны супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва» і часопіса «Родная прырода». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 г. У 1974 - 1986 гг. працуе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». З 1989 г. з'яўлецца віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра. Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай далiне» (1995), «Рэчаiснасць» (1998). Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Пераклаў кнігу К. Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п'есу У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989), выбраную паэзію У. Бэрзыньша (2013). Склаў кнігу паэзіі Я. Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982). Выдаў па-нямецку зборнік «Wortdichte» (2003).

(Фота: radyjo.net)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 5

Частка e-часопіса
PDF
дадаць у кошык
Купіць адразу