Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Любiч-Мiлаш Оскар

Оскар Уладзiслаў дэ Любiч-Мiлаш (1877-1939), выдатны паэт (4 зборнiкi), драматург (мiстэрыя „Мiгель Маньяра"), празаiк (раман „Мiлоснае пасьвячэньне"), фiлёзаф-мiстык. Нарадзiўся ў мястэчку Чарэя (цяпер занядбаная вёска ў Чашнiцкiм раёне). Жыў у Парыжы, пiсаў на францускай мове, але ў вершах стала вяртаўся „да краiны дзяцiнства, набытай у сьлязах". Хутка пераадолеў дэкадэнцтва й сымбалiзм сваiх раньнiх вершаў, але назаўсёды захаваў той выразны трагiчны патас, што зблiжае яго з По й Бадлерам. Позьняя яго паэзiя прасякнутая рэлiгiйнымi матывамi. Пры канцы жыцьця робiць спробу крыптаграфiчнай iнтэрпрэтацыi „Апакалiпсы".

(Фота: be-x-old.wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2