Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Віцьбіч Юрка

Юрка Віцьбіч – (іншы літаратурны псэўданім Юры Стукаліч; ад нараджэньня Георгі Шчарбакоў) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі і культурны дзеяч. Нарадзіўся ў 1905 г. у Вяліжы Віцебскай губэрні (цяпер у Смаленскай вобл. Расеі). Ад 1944 г. жыў у Заходняй Нямеччыне, потым у ЗША. Памёр у 1975 г. у г. Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі. Адзін з найбольш значных літаратараў беларускага замежжа. Аўтар шэрагу мастацкіх, публіцыстычных, навукова-папулярных кніг і публікацый. У гады незалежнасьці ў Беларусі перавыдадзеныя ягоныя кнігі «Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман» і «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі».

(Фота: knihi.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1