Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Бартосік Зьміцер

Зьміцер Бартосік —  беларускі бард, пісьменьнік. Нарадзіўся ў Рыбінску (Расея) у 1969 г. Бацькі Зьмітра былі тэатраламі: бацька — рэжысэр, маці — акторка. У школу пайшоў у Усьць-Каменагорску. У 1978 годзе сям’я пераехала ў Гомель. З 13 гадоў авалодаў гітарай, вырас на песьнях Высоцкага і Акуджавы. У 13-гадовым узросьце зьняўся ў фільме «Чужая Бацькаўшчына» па рамане Вячаслава Адамчыка. Вучыўся ў Ніжагародзкай тэатральнай вучэльні, быў выключаны «за бяздарнасьць». Пасьля працаваў шліфоўшчыкам на Гомельскім заводзе станочных вузлоў, ладврам у краме. Служыў у шэраговым батальёне. Пасьля дэмабілізацыі працаваў рабочым сцэны ў гомельскім тэатры, потым у будаўнічым бізнэсе ў Вільні. У 2002 годзе выдаў кнігу апавяданьняў з уласнага жыцьця «Чорны пісталет».

(Фота: budzma.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 3