Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Віткоўскі Ян (Іван)

Ян (Іван) Віткоўскі (1888, в. Чэрчыцы Аршанскага пав. — 1937, Менск), гісторык. У 1912 г. скончыў Петраградзкую каталіцкую духоўную сэмінарыю і 2 курсы духоўнай акадэміі. 3 1916 г. вікары ў Мазырскім касьцёле. Рэвалюцыйныя падзеі прывялі да разрыву з Касьцёлам — у 1918 г. пазбаўлены духоўнага сану, пераехаў у Растоў-на-Доне, выкладаў у гімназіі. У 1919 г. ідзе добраахвотнікам у Чырвоную армію. Вярнуўся ў Беларусь у 1921 г., працаваў у савецкіх і партыйных органах Оршы і Сянна, прарэктарам Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту. З 1925 г. у Менску; прыцягнуты да дзейнасьці польскіх навуковых інстытуцый у беларускіх установах: намесьнік загадчыка Польскага аддзелу Інбелкульту, намесьнік, потым дырэктар Інстытуту польскай пралетарскай культуры БелАН. Адначасова ўзначальваў катэдру гісторыі ў пэдагагічным інстытуце, прафэсар з 1932 г. Дасьледаваў гісторыю паўстаньня 1863 г. і рэвалюцыйных рухаў. У 1933 г. арыштаваны і ў 1934 г. асуджаны да 3 гадоў лягераў, сасланы ў Марыінск Навасібірскай вобл. Пасьля вызваленьня пражываў у Ленінградзкай вобл. У 1937 г. арыштаваны зноў, этапаваны ў Менск і асуджаны да расстрэлу.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 3