Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Грабінскі Баляслаў

Баляслаў Грабінскі (1899, Урачыншчына, Сакольшчына — 1991, Лонгвуд, ЗША) — адна з цэнтральных постацяў беларускага асяродзьдзя Вільні ў 1930-я — першай палове 1940-х гадоў, старшыня партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Заходняй Беларусі. Ведамы ў Вільні доктар-дантыст, матэрыяльна дапамагаў беларускім арганізацыям, найперш Беларускаму Навуковаму Таварыству, дзе быў намесьнікам старшыні, Беларускаму Музэю імя І.Луцкевіча, фундаваў беларускія выданьні. Працаваў асыстэнтам катэдры анатоміі мэдычнага факультэту Віленскага Ўнівэрсытэту. У 1943 г. пасьля эвакуацыі Магілёўскага Мэдычнага Iнстытуту ў Новую Вялейку быў запрошаны на кiраўнiка катэдры анатомii. У часе другое сусьветнае вайны быў старшынём Беларускага Нацыянальнага Камiтэту ў Вiльнi. У 1944 г. выехаў на эмiграцыю, дзе працягваў мэдычную практыку, быў актыўны ў жыцьцi дыяспары: сябра Рады БНР, сябра Беларускага Iнстытуту Навукi й Мастацтва, сябра Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня. Друкаваўся ў спэцыялiзаваным часапiсе беларускiх мэдыкаў на чужыне „Мэдычная Думка“.

(Фота: hardzin.livejournal.com)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1