Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Ільляшэвіч Хведар

Хведар Ільляшэвіч (17.03.1910, Вільня - 07.11.1948, Ватэнштэт, Зах. Нямеччына), беларускі палітычны дзеяч, сябра Замежнага Сэктару ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі. Беларускі паэт, гісторык, журналіст, магістра філязофіі (1936). Скончыў Віленскую беларускую гімназію, гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Цярпеў перасьлед з боку польскіх уладаў - двойчы арыштоўваўся, у 1927 знаходзіўся ў зьняволеньні ў Лукішках. Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, прозы, гістарычных дасьледаваньняў.
Пад час нямецкай акупацыі кіраваў Беларускім аб'яднаньнем у Беластоку, рэдагаваў мясцовую газэту «Новая дарога», садзейнічаў пашырэньню сеткі беларускіх школаў. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі. З 1944 - у Нямеччыне. Рэдагаваў часапіс «Шляхам жыцьця» (1946-1948), бюлетэнь «Апошнія весткі», выданьні БНП. Уваходзіў у кіраўніцтва БНП на эміграцыі. Трагічна загінуў у 1948 у аўтамабільнай катастрофе ў Ватэнштэце.
(Фота: kamunikat.fontel.net)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1