Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Арамовіч Ігнат

Ігнат Арамовіч (? — 1875), педагог, мемуарыст, удзельнік паўстання 1863-64гг. З 1859 г. настаўнік матэматыкі ў Беластоцкай гімназіі.

Належаў да рэвалюцыйнай арганізацыі і актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы ўзброенага выступлення супраць царскіх улад. З красавіка 1863 г. ад’ютант пры паўстанцкім ваенным начальніку Гродзенскага ваяв. Паплечнік і нязменны спадарожнік В.Урублеўскага. Увосень 1863 г. з ім і рэшткамі гродзенскіх паўстанцаў адышоў на тэрыторыю Польшчы (Любліншчыну). У студзені 1864 г. , пасля разгрому атрадаў В.Урублеўскага, эміграваў.

Апублікаваў (у Швейцарыі) падрабязныя ўспаміны пра паўстанне на Гродзеншчыне, у якіх апісаў баявыя дзеянні паўстанцаў, прыезд К.Каліноўскага да іх, змясціў тэксты бел. песень паўстанцаў. У 1872 г. вярнуўся ў Расію, быў арыштаваны і сасланы. Памёр у Казані. 

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2