Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Брэская Ганна

Ганна Брэская (дзявочае прозвішча Аўсеенка) нарадзілася ў маёнтку Зелькі Валынецкага раёна Полацкай акругі (цяпер вёска ў Верхнядзвінскім раёне) у сялянскай сям’і. Працавала ў Дзісенскім павятовым аддзеле народнай адукацыі (1919 — 1921). З 1923 г. разам з мужам, педагогам і мастаком Сямёнам Брэскім (пазней рэпрэсаваным), жыла ў Полацку, гадавала сына і займалася творчай дзейнасцю. У сакавіку 1925 г. уступіла ў Полацкую філію “Маладняка”, друкавалася ў часопісах “Беларуская работніца і сялянка”, “Маладняк”, газеце “Полоцкий пахарь” (пазней — “Чырвоная Полаччына”), літаратурных альманахах “Наддзьвіньне” (1926), “Росквіт” (1927), “Зарніцы” (1928). У 1930-я гг., імаверна, працавала на адной з полацкіх фабрык. У 2000 г. выйшла кніга паэзіі Г. Брэскай “Настурцыі”, падборкі вершаў друкаваліся таксама ў газеце “Голас Радзімы”, часопісах “Дзеяслоў”, “Роднае слова”, паэтычнай анталогіі “Краса і сіла” (2003).

(Фота і звесткі: prajdzisvet.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1