Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Стасюк Анджэй

Анджэй Стасюк (Andrzej Stasiuk, нар. 1960) — польскі пісьменнік, эсэіст, паэт, драматург, літаратурны крытык. Адлічаны з ліцэя, тэхнікума, школы прафесійнага навучання, на пачатку 1980-х удзельнічаў у пацыфісцкім руху, дэзертаваў з войска і адседзеў за гэта паўтара года ў турме. Лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод, Анджэй Стасюк вядомы сваёй прагай да падарожжаў па цэнтральнай і ўсходняй Еўропе. Пісьменнік жыве ў правінцыі, дасылаючы свае артыкулы ў найбольш знакавыя варшаўскія выданні, і разам з жонкай Монікай Шнайдэрман кіруе выдавецтвам “Czarne”, якое спецыялізуецца на цэнтральнаеўрапейскай літаратуры. Кніга “Па дарозе ў Бабадаг” (“Jadąc do Babadag”, 2004), з якой узяты прадстаўлены тут раздзел пра Албанію, атрымала прэстыжную польскую літаратурную ўзнагароду “Nike” ў 2005 годзе. (Фота: wyborcza.pl)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2