Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Нікалаідыс Андрэй

Андрэй Нікалаідыс (Andrej Nikolaidis) — чарнагорска-баснійскі пісьменнік і публіцыст. Паходзіць са змяшанай чарнагорска-грэцкай сям’і. Нарадзіўся ў 1974 г. у Сараеве, з 1992 г. жыве ў Улцыні, чарнагорскім прыморскім горадзе паблізу албанскай мяжы. Дагэтуль выдаў сем кніг. Ягоная бязлітасная крытыка патрыярхальнай і правінцыйнай ментальнасці і ўсіх нацыяналізмаў ды шавінізмаў на абшарах былой Югаславіі выклікала шматлікія бурлівыя дыскусіі і некалькі судовых працэсаў. Андрэй Нікалаідыс — сябра Чарнагорскага звязу незалежных пісьменнікаў, Харвацкага ПЭН-клуба, дарадца старшыні Нацыянальнага сходу Чарнагорыі. (Фота: novosti.rs)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2