Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Майрокер Фрыдэрыке

Фрыдэрыке Майрокер (Friederike Mayrocker, нар. у 1924 г. у Вене) пачала пісаць у 15 год, першая публікацыя адбылася ў 1946 г. На сёння выдала больш за 80 кніг. Майрокер — аўтарка не толькі вершаў, але і кароткіх апавяданняў, дзіцячых твораў, тэатральных і радыёп’ес. Яна ўзнагароджаная шматлікімі прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі. Фрыдэрыке Майрокер лічыцца адной з самых знакавых сучасных аўтараў Аўстрыі. Шматпластавыя канструкцыі ейных тэкстаў адпавядаюць традыцыям сюррэалізму і дадаізму. Сама аўтарка апісвае творчы працэс наступным чынам: “Я жыву карцінкамі. Я ўсё ўспрымаю ў карцінках: сваё мінулае, успаміны — гэта карцінкі. Я перарабляю карцінкі ў мову, пранікаючы ў іх. Я іду глыбей і глыбей, пакуль яны не ператвараюцца ў мову”.

(Фота: babelio.com)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2