Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Дрэйзін Юльян

Юльян Дрэйзін (1879—1942) — музыказнавец, публіцыст, перакладчык, пэдагог. Выпускнік Маскоўскага ўнівэрсытэту (1908), скончыў гісторыка-філялягічны факультэт. Выкладаў грэцкую і лацінскую мовы, а таксама тэарэтычныя курсы ў навучальных установах Магілёва, у 1919 г. Стварыў гарадзкі сымфанічны аркестар. З 1925 г. у Менску, выкладаў гісторыю і тэорыю музыкі ў Белпэдтэхнікуме, Белмузтэхнікуме і Белдзяржкансэрваторыі, антычныя мовы — у Камвузе і БДУ, працаваў у Інбелкульце, Акадэміі навук, Беларускім радыёкамітэце. Склаў апублікаваны ў сэрыі «Беларуская навуковая тэрміналёгія» слоўнік «Музычныя тэрміны» (1926). Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў антычных аўтараў (у тым ліку ўрыўкі з «Іліяды» Гамэра) і лібрэта некалькіх клясычных опэр. У 1935 г. Пакінуў Беларусь, выкладаў у ВНУ Масквы.

(Фота: https://be-x-old.wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 4