Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Вайцяхоўскі Яраслаў Марыян

Яраслаў Марыян Вайцяхоўскі (1874—1942) — польскі архітэктар і рэстаўратар.  Вучыўся  ў  Інстытуце  грамадзянскіх  інжынераў  у  Санкт-Пецярбургу. З 1919 г. выкладаў ахову спадчыны ў Варшаўскай палітэхніцы. У 1918—1919 гг. начальнік аддзела па ахове помнікаў Міністэрства рэлігіі  і  грамадскай  адукацыі.  Актыўна  ўдзельнічаў  у  працы  Таварыства аховы гістарычных помнікаў, у прыватнасці, займаўся аднаўленнем камяніц  варшаўскай  «старуўкі».  У  1930  г.  стаў  асацыяваным  членам  Варшаўскага  навуковага  таварыства.  Яго  зацікаўленасці  ляжалі  ў  сферы аднаўлення палацавых будынкаў, праектавання і абслугоўвання культавых збудаванняў. Распрацаваў некалькі праектаў касцёлаў і грамадскіх будынкаў,  аўтар  першага  праекта  аднаўлення  гарадзенскага  Старога замка.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1