Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Уласаў Аляксандар

Аляксандар Уласаў нарадзіўся 16(28).8.1874 у Вялейцы Віленскай губэрні (цяпер Менская вобласьць) - памёр 11.3.1941 на станцыі Марыінск Новасібірскай (цяпер Кемераўская вобласьць). Паходзіў з сям'і этнічных расейцаў. Бацька быў начальнікам павятовай пошты. Вучыўся ў духоўнай сэмінарыі і рэальным вучылішчы ў Пінску, рэальных вучылішчах у Менску і Лібавы.  У 1905 скончыў Політэхнічны інстытут у Рызе. З 8.12.1906 да 16.05.1914 быў рэдактарам-выдаўцом газэты "Наша Ніва". 12.04.1918 уключаны ў склад Рады БНР. За спробу адкрыць у Радашковічах беларускую гімназію арыштаваны польскімі ўладамі, зьняволены ў лягеры Стшалкове. У лістападзе 1922 абраны ў польскі сэйм як беспартыйны. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў ТБШ. Пад яго апякунствам у 1922-1929 у Радашковічах дзейнічала Беларуская гімназія імя Ф.Скарыны. У 1925, 1928 арганізоўваў курсы беларускіх настаўнікаў пачатковых школ і курсы настаўнікаў чатырох беларускіх гімназіяў. Арыштаваны НКВД БССР 16.10.1939. Асобай нарадай НКВД БССР 29.11.1940 прыгавораны да 5 гадоў лягераў. Памёр на этапе.

(Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2