Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Любаўскі Мацей

Мацей Любаўскі — клясык расейскай гістарыяграфіі. Нарадзіўся ў 1860 г. у Разанскай губ. Атрымаў духоўную адукацыю (Разанская сэмінарыя), скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт (1882). У 1911—1917 гг. быў рэктарам Маскоўскага ўнівэрсытэту. Член-карэспандэнт Пецярбурскай АН (1917), акадэмік АН СССР (1929). Любаўскі значную ўвагу надаваў вывучэньню гісторыі ВКЛ. Ужо ягоная магістэрская дысэртацыя мела назоў «Абласны падзел і мясцовае кіраваньне Літоўска-Рускай дзяржавы да часу выданьня Першага Літоўскага Статуту» (адпаведная манаграфія апублікаваная ў 1892 г.), а доктарская — «Літоўска-рускі сойм: Досьвед вывучэньня гісторыі ўстановы ў сувязі з унутраным ладам і зьнешнім жыцьцём дзяржавы» (манаграфія ў 1900 г.). У 1930 г. арыштаваны па «справе гісторыкаў» (Ленінград — Масква) і пасьля году зьняволеньня ў турме сасланы ва Ўфу. Памёр у 1936 г.

(Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 3