Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Урбан Майкл

Майкл Урбан нарадзіўся 28 траўня 1947 г. у Лос-Анджэлесе. Бакаляўр унівэрсытэту Сіэтла, магістар унівэрсытэту Альбэрта (Канада). Працаваў ува ўнівэрсытэце штату Мантана, дзяржаўным унівэрсытэце Нью-Ёрку ў Асвэга, у Обэрнскім унівэрсытэце ў Алабаме. З 1991 г. — прафэсар Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Санта-Круз. Майкл Урбан чытаў курсы паліталёгіі ў Эўрапейскім унівэрсытэце ў Санкт-Пецярбургу ў 1998 і 2003 гг. Паміж 1979 і 2003 гг. больш за 20 разоў наведаў СССР і постсавецкія дзяржавы. Майкл Урбан — сталы аўтар часопісаў «The British Journal of Political Science», «The Journal of Politics», «Europe-Asia Studies», «Comparative Politics», «Slavic Review», «The Russian Review», «Polis». Апрача кнігі, якая ніжэй прадстаўлена на суд чытачоў,  ён  зьяўляецца  аўтарам  альбо  рэдактарам  наступных  кніг:  «The  Ideology  of Administration: American and Soviet Cases» (Albany, State University of New York Press, 1982), «More Power to the Soviets: The Democratic Revolution in the U.S.S.R.» (Harts, England: Edward Elgar, 1990), «Ideology and System Change in the USSR and East Europe» (University of California Santa Cruz, 1992), «The Rebirth of Politics in Russia» (With Vyacheslav Igrunov and Sergei Mitrokhin. Cambridge and New York: Cambridge University  Press,  1997),  і  «Russia  Gets  the  Blues:  Music,  Culture,  and  Community  in Unsettled Times» (Ithaca, NY: Cornell University Press, 2004).

(Фота: knihi.by)
 

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2