Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Шнаркевіч Язэп

Язэп  Шнаркевіч  —  пэдагог,  палітычны  дзяяч.  Гісторык  Мікола  Ўлашчык прызнаваўся, што акурат пад уплывам Шнаркевіча ў ім зарадзілася беларуская нацыянальная сьвядомасьць. Дарэвалюцыйныя і ўласна рэвалюцыйныя гады добра апісаныя ва ўспамінах, якія друкуюцца ніжэй. З 1921 г. Язэп Шнаркевіч выкладаў беларускую мову, беларусазнаўства й сьпевы ў Нясьвіскай беларускай гімназіі. У 1922 г. яго разглядалі сярод магчымых кандыдатаў у Сэнат Польскай рэспублікі. Пасьля закрыцьця Нясьвіскай беларускай гімназіі польскімі ўладамі працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі. Стаяў ля вытокаў «Грамады». У студзені 1927 г. быў арыштаваны, амаль год правёў у турме. Перасьледаваўся савецкімі ўладамі  пасьля  Другой  усясьветнай  вайны.  Разам  з  жонкай  Надзеяй  пахаваны  на віленскіх праваслаўных Сьвята-Эўфрасіньнеўскіх могілках.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2