Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
Часопіс

№ 5 (80) — 2009. Папяровае выданьне

Аснову нумару складае першы поўны, аздоблены арыгінальнымі ілюстрацыямі, пераклад на беларускую мову клясычнай працы Аляксандра Рыпінскага "Беларусь. Колькі слоў пра паэзію простага люду гэтае нашае польскае правінцыі, пра ягоную музыку, сьпевы, танцы, etc.". На польскай мове яна выйшла друкам у 1840 у Парыжы і заклала пачаткі беларускай этнаграфіі, а таксама спрычынілася да навуковага вывучэньня беларускага фальклёру. Асобе яе аўтара прысьвечаны нарыс Міколы Хаўстовіча "Аляксандар Рыпінскі: знаёмы і незнаёмы". Таксама ў нумары: артыкулы  Алеся Пашкевіча "Вільня ці Менск? Трагічны выбар Вацлава Ластоўскага", Рышарда Радзіка "Канстанцін Каліноўскі ў сьвятле дакумэнтаў", Юрыя Грыбоўскага "Беларускi рух і Нямеччына напярэдаднi i ў пачатку Другой сусьветнай вайны", Аляксандра Казіцкага "Беларуская палітычная эміграцыя ў 1945—1956 гадах вачыма польскіх спэцслужбаў",  Томаса М.Бона «Хай у агульным моры галасоў гучыць і голас мой...» Выбары ў Вярхоўны Савет СССР 1958 г.: ляяльнасьць і супраціў пры камунізьме". Сярод аўтараў нумара — Рашэд Чоўдхуры, Андрэй Пачобут, Ігар Барысаў, Юры Чавусаў, Зьміцер Саўка, Рышард Радзік, Юры Грыбоўскі і інш.

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB