Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
Часопіс

№ 7 (82) — 2009. Беларуская гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раньнемадэрны час. Папяровае выданьне

У нумары сабраныя найлепшыя тэксты на тэму Сярэдневечча і раньняга Новага часу найвыбітнейшых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі 1920-х гг. Усяго ў нумары прэзэнтаваныя 35 прац як старэйшых на той час навукоўцаў (Уладзімер Пічэта, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Антон Ясінскі, Зьміцер Даўгяла, Мацьвей Любаўскі, Аляксандар Савіч і інш.),  так і прадстаўнікоў новай генэрацыі (Віталь Вольскі, Аксіньня Таўсталес, Андрэй Бурдзейка, Цярэнці Сцяпанаў, Тодар Забела ды інш.). Паводле дасьледчыка гісторыі айчыннай гістарычнай навукі Ігара Шаўчука, вялікая колькасьць школьных настаўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў ды проста грамадзянаў, якія цікавяцца айчыннай гісторыяй і ня маюць магчымасьці сыстэматычна працаваць у менскіх бібліятэчных сховішчах, толькі пасьля выхаду гэтай публікацыі змаглі рэальна дакрануцца да здабыткаў беларускай гістарыяграфіі пэрыяду станаўленьня нацыянальнай дзяржаўнасьці на савецкай аснове.

Падобна ваш браўзэр не мае PDF праглядача. Вы можаце спампаваць PDF файл

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB