Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
Часопіс

№5 (126) — 2014. Жыцьцё раззброенага чалавека. Папяровае выданьне

9,90 BYN
(Кошт без уліку дастаўкі)
На складзе: 504 ас.
Купіць адразу
Гэтае выданьне тыпу: e-часопiс. →
У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман Сяргея Пясецкага. Асноўнае дзеяньне адбываецца на тэрыторыі міжваеннае Заходняе Беларусі – у Вільні, Лідзе, Баранавічах, Маладэчне, Берасьці, а таксама ў заходнебеларускіх вёсках і мястэчках. Раман расказвае пра небясьпечныя й поўныя інтрыг, часам крымінальныя, а часам сэксуальныя прыгоды дэмабілізаванага добраахвотніка польскага войска Міхала Лубеня. Прыехаўшы зь Менску ў Вільню, ён адчувае сябе кінутым на сваволю лёсу. Пасьля доўгіх і няўдалых спробаў уладкавацца на працу Лубень выбірае працу натурніка ў падпольнай віленскай порнастудыі. Калі ж і гэтая праца перастае яго маар'яльна задавальняць, ён становіцца ўдзельнікам крымінальнае банды, што займаецца вырабам і продажам фальшывых чэкаў амэрыканскіх банкаў. Хоць напачатку гэтая дзейнасьць прыносіць Міхалу Лубеню неверагодны даход, урэшце яна прыводзіць яго ў віленскую турму. Апісаньне побыту вязьняў віленскае турмы, калярытныя вобразы заходнебеларускіх габрэяў і сялян, якія, як адмыслова падкрэслівае аўтар, гавораць сакавітай беларускай мовай – таксама адметны элемэнт гэтага твору. 
 
Выданьне аздобленае рэдкімі фатаздымкамі Вільні пачатку XX ст., а таксама ўзорамі тагачаснага эратычнага фотамастацтва.
 
Увага: гэта перавыданьне выпуску, у якім друкуецца толькі раман Пясецкага. 
Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB