Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
Кніга

Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт. Папяровае выданьне

Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт / Пад рэд. В. Булгакава — Варшава: Выдавецтва „ARCHE”, 2006. — 260 с.
 
Інтэрвію, зьмешчаныя ў гэтай кнізе, запісваліся ў сакавіку – траўні 2006 году, г. зн. падчас і адразу пасьля трэціх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Таму невыпадкова ў шэрагу іх прысутнічаюць алюзіі на гэтую палітычную кампанію. Увесну 2006 году незалежныя сацыёлягі канстатавалі, што праводзіць сацыялягічныя апытаньні стала немагчыма, паколькі ў краіне ня створаны ўмовы для вытворчасьці сацыялягічных меркаваньняў. Гэтая канстатацыя прагучэла пасьля таго, як прыкладна 25% апытаных падчас exit polls адмовіліся паведаміць сацыёлягам, за каго яны прагаласавалі. З тым жа самым давялося сутыкнуцца і рэалізатарам гэтага праекту: больш як палова тых, да каго мы зьвярнуліся з просьбай аб інтэрвію, адмовіліся даць яго. У прыватнасьці, на інтэрвію не згадзіліся ўсе спартоўцы і бізнэсоўцы, якім мы адрасавалі такую прапанову, пераважная бальшыня дзеячаў культуры і мастацтва, журналістаў і прадстаўнікоў дзяржаўнага апарату. Між іншым, гэтая адмова паказвае, у якіх сфэрах беларускага грамадзтва прэсінг дзяржавы наймацнейшы.
 
Гэты матэрыял не прэтэндуе на вычапральнасьць і ўсебаковасьць, але будзе цікавы для тых, хто цікавіцца поглядамі беларускай эліты на тэмы станаўленьня беларускай ідэнтычнасьці, узаемаадносінаў Беларусі з эўрапейскімі краінамі і Расеяй. Ён выяўляе супярэчлівасьць і неаднароднасьць мысьленьня і мэнтальнасьці нават тых, каго прынята называць самай прадэмакратычнай і праэўрапейскай часткай беларускага грамадзтва. Усе інтэрвію былі аўтарызаваныя і друкуюцца без купюраў і рэдакцыйных правак.
 
ISBN 83-89406-77-2
Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB