Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
Кніга

Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі: сацыялінгвістычнае дасьледаваньне. Папяровае выданьне

14,90 BYN
(Кошт без уліку дастаўкі)
На складзе: мала
Купіць адразу
Гэтае выданьне тыпу: e-кніга. →
Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі: сацыялінгвістычнае дасьледаваньне / Міраслаў Янковяк; пераклад з польскай мовы Алены Пятровіч. — Выд. 2-е, папраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 289 с.
 
У манаграфіі аналізуюцца беларускія гаворкі, якія функцыянуюць у межах сучаснай Латвіі. Асновай для яе стаў матэрыял, сабраны аўтарам у 2004—2007 гг. у час палявых дасьледаваньняў. Разглядаюцца моўныя рысы беларускіх гаворак (фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя і лексічныя), фэномэн іх жыцьцёвасьці, працэс русіфікацыі. Параўноўваюцца статыстычна выбраныя рысы мовы аўтахтоннага насельніцтва, якое карыстаецца беларускай гаворкай, з мовай прыежджых зь Беларускай ССР у Латвійскую ССР пасьля Другой усясьветнай вайны. У манаграфіі ёсьць таксама вялікі разьдзел пра функцыянаваньне беларускіх гаворак сярод іншых моваў на гэтай тэрыторыі і апісваюцца сфэры жыцьця, у якіх выкарыстоўваюцца беларускія гаворкі. Разьлічана на адмыслоўцаў у галіне беларускага мовазнаўства і ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і беларуска-балцкім моўным памежжам.
 
Пераклад зроблены паводле выданьня: Jankowiak, Mirosław. Gwary białoruskie na Łotwie w rejonie krasławskim. Studium socjolingwistyczne. — Warszawa: Slawistyczny ośrodek wydawniczy, 2009. — 248 s.
 
ISBN 978-5-00076-020-8
Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB