Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
Кніга

Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі. Папяровае выданьне

  • Кнігі > 2015
  • Код тавару: 6021
  • Год: 2015
  • Аўтар(ы): Сіліцкі Віталь
  • Тып выданьня: Кніга
  • Выдавец(тва): ТАА “Інбелкульт”
Гэтае выданьне тыпу: e-кніга. →
Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба  за дэмакратыю  ў  Сербіі і Беларусі / Віталь Сіліцкі — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 368 с. 
 
Кніга вядомага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага (1972—2011), не скончаная з-за ранняй смерці аўтара — падсумаванне яго ранейшых даследаванняў. Аўтар канцэпцыяў прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, Сіліцкі бярэ выпадкі Беларусі і Сербіі, каб зрабіць бліскучы параўнальны аналіз,  паказаць падабенствы  і  адрозненні  ў  іхных  гістарычных  лёсах  і палітычных рэжымах, адлюстраваць стратэгіі і вынікі дзейнасці палітычных гульцоў,  сярод  якіх  у  адпаведных  краінах  вылучаліся  постаці  Слабадана Мілошавіча і Аляксандра Лукашэнкі. Перад намі — грунтоўны і падрабязны  гід  па  палітычнай  траекторыі  Беларусі  і Сербіі пасля  знікнення  савецкай  і югаслаўскай, збольшага намінальных федэрацыяў. Акрамя таго, гэтая кніга —  практычны дапаможнік па метадалогіі палітычных даследаванняў, дзе аўтар выкарыстоўвае шырокі арсенал срокаў паліталагічнага аналізу і выдатна раскрывае ключавыя паняцці дэмакратызацыі, маніпуляцыйнага і прэвентыўнага аўтарытарызму.
 
ISBN 978-5-00076-024-6 
Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB