Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
e-кніга

Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.). Электроннае выданьне

  • Кнігі > 2015
  • Код тавару: 6032
  • Год: 2015
  • Аўтар(ы): Ціла Антанас
  • Тып выданьня: e-кніга
  • Выдавец(тва): ТАА “Інбелкульт”
PDF
11.90 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
Гэтае выданьне тыпу: Кніга. →
Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.) / Антанас Ціла; пераклад з літоўскай мовы Алеся Мікуса. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 384 с.
 
У гэтай працы аўтар імкнецца паказаць рэальнае функцыянаванне скарбу Вялікага Княства Літоўскага падчас вядзення гэтай дзяржавай ваенных дзеянняў у 1648—1667 гг.: фармаванне бюджэту, яго асаблівасці, тыпы падаткаў, паступленні сродкаў, іх штогадовую дынаміку і суадносіны з сапраўднымі патрэбамі, удзел палітычнага грамадства і ўсіх жыхароў краіны ў вырашэнні задач па ахове і абароне дзяржавы, а асабліва па вызваленні краіны ад непрыяцеля. Шмат увагі прысвячаецца рашэнням павятовых соймікаў ВКЛ па падатках, добраахвотнай падтрымцы скарбу з боку паветаў, а таксама пастановам Гарадзенскай канвакацыі, дзейнасці прадстаўнікоў ВКЛ на соймах пры падрыхтоўцы канстытуцый ВКЛ, асабліва на сесіях, якія адбываліся ў Літве, іх сувязі са зборам сродкаў у скарб і фармаваннем дзяржаўнага бюджэту. Робіцца спроба раскрыць асабістыя намаганні ўраднікаў ВКЛ і іншых грамадзян па абароне і вызваленні дзяржавы ад акупантаў.
 
Пераклад зроблены паводле выдання: Tyla, Antanas. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės iždas per dvidešimtmetį karą (1648—1667). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras, 2010. — 399 p. : iliustr., žml.
 
ISBN 978-5-00076-025-3

Асобныя часткi:

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB