Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
e-часопiс

№ 5 (150) — 2016. Ад Ятвязі да Літвы. Электроннае выданьне

  • Часопісы > 2016
  • Код тавару: 6263
  • Год: 2016
  • Аўтар(ы):
  • Тып выданьня: e-часопiс
  • Выдавец(тва): ТАА «Гайсак»
PDF
19.90 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
Гэтае выданьне тыпу: Часопіс. →

Аснову нумару складае манаграфія Аляксея Кібіня "Ад Ятвязі да Лiтвы. Палітычныя і сацыякультурныя трансфармацыі ў басейне Верхняга Нёмана ў Х—ХІІІ стагоддзях". У працы гісторыка Аляксея Кібіня, якая друкуецца ў нумары, гаворка ідзе ня толькі пра яцьвягаў. Гэта комплекснае дасьледаваньне прысьвечана гісторыі Беларусі напярэдадні інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Навізна й арыгінальнасьць працы — у высьвятленьні генэалёгіяў князёў, якія кіравалі ў XII—XIII ст. у Гародні, Наваградку, Слоніме, Ваўкавыску ды іншых беларускіх гарадох, у дасьледаваньні новых наратыўных крыніц, што кідаюць сьвятло на працэс славянізацыі Беларусі, нарэшце, у спробе адказу на пытаньне, чаму частка нашай зямлі называлася Чорная Русь.

Увагу чытача таксама прыцягне наватарская праца літоўскага гісторыка Вайды Камунтавічэне "Насельніцтва Ельненскай парафіі ў XVII ст. («Старая Літва», або ятвяскі сьлед у Віленскім біскупстве)", у якой на аснове касьцельных крыніц дасьледуюцца лёсы балцкага насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Гарадзенскай вобласьці ў XVII ст., а таксама востра крытычная рэцэнзія Алега Латышонка на кнігу брытанскага гісторыка Стывэна Роўэла "Уздым Літвы. Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345", чый пераклад на беларускую мову выйшаў у 2015 годзе.

Падобна ваш браўзэр не мае PDF праглядача. Вы можаце спампаваць PDF файл

Асобныя часткi:

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB