Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
e-кніга

Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі

PDF
10.90 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
Глядзеце таксама: уся публікацыя

Латышонак, Алег. Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі / Нацыянальнасьць — Беларус. Смаленск, 2017. С. 64—305: іл. Бібліягр. у падрадк. заўвагах.

"Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі" -- пераклад на беларускую мову доктарскай (габілітацыйнай) дысэртацыі Алега Латышонка, якая выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе ў выдавецтве Торунскага ўнівэрсытэта. Праца забясьпечана картамі.  Тэматычныя лініі кнігі:
-- Сярэднявечныя згадкі пра “Белую Русь” і “белых русінаў” (першыя згадкі пра “Белую Русь” і “белых русінаў” у “Апісаньні земляў” і “Жыцьці сьв. Кінгі”, “Зямля белых русінаў” у Дубніцкай хроніцы, “Белыя русіны” ў вершах Пэтэра Зухэнвірта, “Чорныя русіны” і “белыя русіны” ў хроніках Генрыха зь Мюгельну, “Белая Русь” у хроніцы Яна з Чарнкава, першая руская трыяда: “сапраўдныя, белыя і чырвоныя русіны” ў хроніцы Канстанцкага сабору Ульрыха Рыхенталя, клясычная каляровая трыяда — “Белая Русь”, “Чорная” і “Чырвоная” — на мапе сьвету Фра Маўра)
--  Ад “Літвы і Русі” да “Літвы і Белай Русі”  (геаграфічна–гістарычныя рэгіёны Вялікага Княства Літоўскага ў вачах тубыльцаў у ХVІ — пачатку ХVІІ ст.)
-- “Белая Русь”, “Малая Русь” і “Вялікая Русь” (“Белая Русь” і “беларусцы” ў маскоўскім пісьменстве, “Малая Русь”, ці “Малая Расія”, Белая Русь падчас паўстаньня Хмяльніцкага)
-- Час беларускіх палкоўнікаў 1654—1667 (Беларускі палкоўнік Канстанцін Паклонскі, афіцыйнае прыняцьце царом тытулу “гасудара Белай Расіі” і палітычныя вынікі гэтага кроку, Беларускія палкоўнікі Іван Нячай і Дзяніс Мурашка, “Белая Русь” у пэрыяд Маскоўскай вайны і швэдзкага “патопу”)
Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB