Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
Кніга

Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй. Папяровае выданьне

Гэтае выданьне тыпу: e-кніга. →
Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй / Аляксандр Бракель; пераклад з нямецкай мовы Уладзіміра Папковіча; нав. рэд. Мікалай Кароль. — Смаленск: Інбелкульт, 2018. — 486 с.
 
У працы на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939—1941 і 1944—1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941—1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў. Хоць савецкія і нямецкія рэжымы вызнавалі адрозныя ідэалогіі, абодва яны былі людажэрскія. Як адныя, так і другія практыкавалі тэрор супраць мірнага насельніцтва і імкнуліся вынішчыць цэлыя яго групы. Саветы ажыццявілі пагалоўную дэпартацыю з рэгіёна польскіх вайсковых асаднікаў з сем’ямі, нацысты ж зганялі яўрэяў у гета, каб неўзабаве пачаць іх фізічную ліквідацыю. Нямецкая акупацыя прынесла значна больш чалавечых ахвяр, бо адбывалася ў варунках бязлітаснай вайны на знішчэнне, а пік кровапраліцця прыпаў на час, калі немцы адчулі перспектыву паразы ў гэтай вайне. 
 
Пераклад зроблены паводле выдання: Brakel, Alexander. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz. Baranowicze 1939 bis 1944. Das westliche Weißrussland unter sowjetischer und deutscher Besatzung. (Zeitalter der Weltkriege, Bd. 5.). Paderborn u.a.: Ferdinand Schöningh Verlag, 2009. XII, 426 S. 
У афармленні 1 старонкі вокладкі выкарыстаны беларускамоўны каляровы нацысцкі плакат (1941—1944 г.).
 
ISBN 978-5-00076-042-0

Падобна ваш браўзэр не мае PDF праглядача. Вы можаце спампаваць PDF файл

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB