Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
Кніга

[Акцыя] Збор твораў у 3-х тамах. Камплект "Том 1 + том 2". Папяровае выданьне

  • Кнігі > 2019
  • Код тавару: 6577
  • Год: 2019
  • Аўтар(ы): Улашчык Мікалай
  • Тып выданьня: Кніга
  • Выдавец(тва): ТАА “Інбелкульт”
  • Вага: 2088 г.
34,90 BYN 49,80 BYN
(Кошт без уліку дастаўкі)
На складзе: 87 ас.
Купіць адразу

Камлект з 2 кніг. Цана пазначаная за ўвесь камплект!


Збор твораў у 3-х тамах. Том 1: Працы па археаграфii i крынiцазнаўству / Мiкалай Мiкалаевiч Улашчык; пад рэд. Д. Вiцько, Д. Столяра, М. Гальпяровiча; прадм. А. Каўкi; пад агульн. рэд. Д. Вiцько. – Смаленск: Iнбелкульт, 2017. – 1360 с.

Першы том збору твораў вядомага беларускага гiсторыка ўключае ў сябе крынiцазнаўчыя i археаграфiчныя даследаваннi, г. зн. манаграфii «Нарысы па археаграфii i крынiцазнаўству гiсторыi Беларусi феадальнага перыяду» i «Уводзiны ў вывучэнне беларуска-лiтоўскага летапiсання», артыкулы, рэцэнзii i прадмовы да розных публiкацый на адпаведную тэматыку, а таксама два пасмяротныя выданнi, якiя планавалiся як трэцяя i чацвёртая кнiгi гэтай тэматычнай серыi: «Нарысы па археаграфii i крынiцазнаўству гiсторыi Беларусi дасавецкага перыяду: частка другая» i «Мемуары i дзённiкi як крынiцы па гiсторыi Беларусi».
 
 
ISBN 978-5-00076-034-5

Збор твораў у 3-х тамах. Том 2: Працы па гісторыі / Мiкалай Мiкалаевiч Улашчык; пад рэд. Д.В. Вiцько, Д.М. Столяра, А.В. Пашкевiча; пад агульн. рэд. Д.В. Вiцько. – Смаленск: Iнбелкульт, 2019. – 1280 с.

Другi том збору твораў аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў беларускай даўнiны ўключае ў сябе пераважна працы па сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi XVI – пачатку XX ст., у тым лiку манаграфiю «Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Лiтве i Заходняй Беларусi», гiсторыка-этнаграфiчны нарыс пра родную вёску Вiцкаўшчыну ў 1880–1917 гг., а таксама артыкулы, рэцэнзii i водгукi на гiстарычную тэматыку.

У афармленнi першай старонкi вокладкi выкарыстана мiнiяцюра Радзiвiлаўскага летапiсу «Пасольства Уладзiмiра да Рагвалода з мэтай сватання да Рагнеды. Гутарка Рагвалода з Рагнедай».

Зьмест 2 тому

ISBN 978-5-00076-047-5
Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB