Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Выйшаў ARCHE № 9 (142) — 2015. Міхал Клеафас Агінскі. Мемуары за 1795—1810 гады

04.12.2015

№ 9 “ARCHE» за 2015 год утрымлівае шэраг матэрыялаў беларускіх і замежных аўтараў на гісторыка-літаратурную тэматыку. 

Асноўную частку нумара складае публікацыя перакладу на беларускую мову успамінаў вядомага польска-беларускага кампазітара і палітычнага дзеяча канца XVIII – пачатку ХІХ стст. Міхала Клеафаса Агінскага “Мемуары пра Польшчу і палякаў”. Першая частка гэтых успамінаў, якая ахоплівала 1788—1794 гг., ужо ў свой друкавалася ў “ARCHE” (№ 6 за 2011), у дадзеным нумары публікуецца іх працяг, што ахоплівае 1795—1810 гг. Публікацыя прымеркаваная да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, якое шырока адзначаецца ў гэтым годзе.

У артыкуле гісторыка з Мінска Уладзіміра Канановіча "Радавод князёў Глінскіх: памяць пра мінулае як зброя палітычнай барацьбы” даследуюцца калектыўныя ўяўленні пэўнай сацыяльнай групы – сям’і князёў Глінскіх, якая ў свой час здолела за адносна кароткі час дасягнуць вяршыняў палітычнай улады як у Вялікім Княстве Літоўскім, так і ў Маскоўскай дзяржаве.

Публікацыя даследчыцы з Гродна Святланы Куль-Сяльверставай “Студэнцкія тайныя таварыствы і разгром Віленскага ўніверсітэта (1820—1824 г.)” прысвечана падзеям, якія аказалі вялікае ўздзеянне на далейшы лёс беларуска-літоўскага краю, паколькі ліквідацыя згаданай вышэйшай навучальнай установы значна збядніла мясцовае інтэлектуальнае жыццё.

Мінскі навуковец Аляксандр Гужалоўскі ў артыкуле “Прастытуцыя ў БССР у часы НЭПа” разглядае розныя аспекты гэтай сацыяльнай праблемы ў Савецкай Беларусі 1920-х гг.: прычыны з’явы, стаўленне да яе з боку ўладаў і грамадства, спосабы змагання і г. д.

Дзве публікацыі прысвечаныя палітыцы памяці ў сучаснай Беларусі ў праламленні праз арганізацыю функцыянавання і зкспазіцыйнае напаўненне музеяў розных узроўняў. Гэта артыкулы мінскага даследчыка Сцяпана Стурэйкі “Музей і музейшчыкі: крызіс краязнаўчага музея і праблема яго трансфармацыі” і нямецкага гісторыка Крысціяна Ганцэра “Памяць пра вайну і акупацыю ў Беларусі на прыкладзе мемарыялаў «Брэсцкая крэпасць-герой» і «Хатынь»”.

Завяршае нумар публікацыя даследчыка з Крычава Сяргея Астанковіча "Іван Аўчыннікаў (Дабранец) — нашаніўскі пісьменнік са Смаленшчыны”, у якой аўтар праводзіць рэканструкцыю біяграфіі асобы, дагэтуль малавядомай у гісторыі беларускай літаратуры. У якасці дадатку да артыкула робіцца перапублікацыя найбольш значнага твора гэтага літаратара — апавядання “Жэртва”.


ЗМЕСТ

Міхал Клеафас Агінскі. Мемуары пра Польшчуі палякаў з 1795 да 1810года . 5

Ад рэдакцыі . 6

КНІГА ШОСТАЯ . 8

Раздзел І . 8

Раздзел ІІ . 17

Раздзел ІІІ . 32

Раздзел IV . 38

Раздзел V . 54

Раздзел VI . 60

Раздзел VII . 68

Раздзел VIII . 77

Раздзел IX . 86

Раздзел X . 91

КНІГА СЁМАЯ . 103

Раздзел І . 103

Раздзел ІІ . 110

Раздзел ІІІ . 116

Раздзел IV . 126

Раздзел V . 132

Раздзел VI . 139

КНІГА ВОСЬМАЯ . 153

Раздзел І . 153

Раздзел ІІ . 161

Раздзел ІІІ . 170

Раздзел IV . 180

Раздзел V . 187

 

Уладзімір Канановіч. Радавод князёў Глінскіх:памяць пра мінулае якзброя палітычнай барацьбы . 195

Шлях Глінскіх: са стэпаў Манголіі да берагоў Нёмана . 196

Крыніцы гістарычнай памяці Глінскіх . 205

Канструяванне родавай памяці Глінскіх . 213

 

Святлана Куль-Сяльверстава. Студэнцкія тайныя таварыствы і разгром Віленскага ўніверсітэта (1820—1824 г.) . 219

 

Аляксандр Гужалоўскі. Прастытуцыя ў БССРу часы НЭПа . 243

 

Сцяпан Стурэйка. Музей і музейшчыкі:крызіс краязнаўчага музея іпраблемаяго трансфармацыі . 267

Стварэнне савецкіх раённых краязнаўчых музеяў.Іх уніфікаваныя канцэпцыі. 271

Трансфармацыя музеяў у Беларусі. Вопыт «Дажынак». Праблемныя кропкі . 274

Музей Nі яго новая канцэпцыя. Асаблівасці і навізна . 276

Неразуменне персаналу музея. Лініі і інтэнсіўнасць напружання . 279

Абагульненне вопыту трансфармацыі музея . 281

 

Крысціян Ганцэр. Памяць пра вайну і акупацыю ў Беларусі на прыкладзе мемарыялаў «Брэсцкая крэпасць-герой» і «Хатынь» . 284

 

Сяргей Астанковіч. Іван Аўчыннікаў (Дабранец) — нашаніўскі пісьменнік са Смаленшчыны . 305

 

І. Дабранец. Жэртва . 329

І. Саўка малюсенькі . 329

ІІ. Саўка вучыцца . 331

ІІІ. Саўка і яго ідэалы . 334

IV. . 338

V. Саўка-вучыцель . 340

VI. . 345

VII. Смерць Лапцева . 346


Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by, або пазваніўшы на тэл. 29 5507969.

 

Цана выдання — 70.000 руб. без уліку дастаўкі, 90.000 руб. з улікам дастаўкі.

 

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «9-2015», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі.

 

Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.