Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Сьвежы нумар і дадатковыя наклады 2 папулярных нумароў ARCHE выйшлі з друку

13.02.2017

Спадарства!

Прапаноўваем вашай увазе часопісы, што толькі выйшлі з друку!


Прэзэнтуем сьвежы нумар:

 

   ARCHE № 5 (150) — 2016. Ад Ятвязі да Літвы

   У працы гісторыка Аляксея Кібіня, якая друкуецца ў нумары, гаворка ідзе ня толькі пра яцьвягаў. Гэта комплекснае дасьледаваньне прысьвечана гісторыі Беларусі напярэдадні інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Навізна й арыгінальнасьць працы — у высьвятленьні генэалёгіяў князёў, якія кіравалі ў XII-XIII ст. у Гародні, Наваградку, Слоніме, Ваўкавыску ды іншых беларускіх гарадох, у дасьледаваньні новых наратыўных крыніц, што кідаюць сьвятло на працэс славянізацыі Беларусі, нарэшце, у спробе адказу на пытаньне, чаму частка нашай зямлі называлася Чорная Русь.
   Увагу чытача таксама прыцягне наватарская праца літоўскага гісторыка Вайды Камунтавічэне "Насельніцтва Ельненскай парафіі ў XVII ст. («Старая Літва», або ятвяскі сьлед у Віленскім біскупстве)", у якой на аснове касьцельных крыніц дасьледуюцца лёсы балцкага насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Гарадзенскай вобласьці ў  XVII ст., а таксама востра крытычная рэцэнзія Алега Латышонка на кнігу брытанскага гісторыка Стывэна Роўэла "Уздым Літвы. Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345", чый пераклад на беларускую мову выйшаў у 2015 годзе.
 
 
 
Зьмест
 
Замест прадмовы
 
Папяровая вэрсія:
Цана: 7 руб.
 
Электронная вэрсія (PDF):
Цана: 11.9 руб.

  Даведка:

   Аляксей Кібінь — кандыдат гістарычных навук, старшы выкладнік катэдры гісторыі славянскіх і балканскіх краін Інстытуту гісторыі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Сфэра навуковых інтарэсаў — этнічная гісторыя й культурныя кантакты ў сярэднявечнай Усходняй Эўропе, гісторыя старажытнарускіх княстваў і Вялікага Княства Літоўскага, імагалёгія ды гістарыяграфія.

У 2009 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Верхняе Панямоньне ў палітычнай, сацыякультурнай і этнічнай гісторыі славян і балтаў VIII—XIII стст.», на аснове якое ў 2014 г. выдаў манаграфію, што ў перакладзе на беларускую мову надрукавалі ў № 5 «ARCHE» за 2016 год.


На просьбы чытачоў таксама выйшлі перавыданьні 2 папулярных нумароў, папяровыя наклады каторых хутка разышліся ў свой час:

 

   ARCHE № 12 (99) — 2010. Паўстаньне 1863—1864 гг. і лёсы Беларусі

   Паўстаньне 1863—1864 гг. выступае асаблівым фокусам у гісторыі Беларусі XIX ст., празь які зручна разглядаць і сацыяльныя канцэпты, і праблемы этнічнай ідэнтыфікацыі, і мадэрнае нацыятварэньне. З палітычных ды ідэалягічных прычын сур’ёзнае навуковае вывучэньне праблем, датычных паўстаньня, цяпер немагчымае ў рамках афіцыйнай акадэмічнай сфэры. Таму гэты нумар «ARCHE» стаў пляцоўкай для тых навукоўцаў, якія вядуць дасьледаваньні, не аглядаючыся на афіцыйныя дырэктывы — Вольгі Гарбачовай,  Андрэя Кіштымава, Аляксандра Радзюка, Алеся Смалянчука ды інш. Таксама ў выпуску цэлая кніга: “Мары. Успаміны аб партызанскім руху ў Гродзенскім ваяводзтве ў 1863 і 1864 гг.” Ігната Арамовіча.

Зьмест і Прадмова

Папяровая вэрсія:
Цана: 7 руб.
 
Электронная вэрсія (PDF | EPUB):
Цана: 11.9 руб.
 
 

   ARCHE № 3 (114) — 2012. Гісторыя беларускай штодзённасці

   У нумары сабраныя артыкулы, якія разглядаюць штодзённае жыцьцё насельнікаў  Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі. Алег Ліцкевіч піша, як атруцілі князя Скіргайлу ў Кіеве (1395 год), Канстанцін Ерусалімскі дасьледуе, як дыскрымінінавалі маскоўцоў у ВКЛ, Iрына Герасiмава высьвятляе асаблівасьці паводзінаў маскоўскіх уладаў у акупаванай Вiльнi (1657 год).

Зьмест

Прадмова

 

Папяровая вэрсія:
Цана: 9.9 руб.
 
Электронная вэрсія (PDF | EPUB):
Цана: 11.9 руб.
 
 

 
Першы том збору твораў вядомага беларускага гiсторыка ўключае ў сябе крынiцазнаўчыя i археаграфiчныя даследаваннi, г. зн. манаграфii «Нарысы па археаграфii i крынiцазнаўству гiсторыi Беларусi феадальнага перыяду» i «Уводзiны ў вывучэнне беларуска-лiтоўскага летапiсання», артыкулы, рэцэнзii i прадмовы да розных публiкацый на адпаведную тэматыку, а таксама два пасмяротныя выданнi, якiя планавалiся як трэцяя i чацвёртая кнiгi гэтай тэматычнай серыi: «Нарысы па археаграфii i крынiцазнаўству гiсторыi Беларусi дасавецкага перыяду: частка другая» i «Мемуары i дзённiкi як крынiцы па гiсторыi Беларусi».
 
 
Папяровая вэрсія:
Цана: 39.9 руб.
 
Электронная вэрсія (PDF):
Цана: 29.9 руб.
 

Усе названыя выданьні даступныя ніжэй на гэтай старонцы! ↓  

Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, EasyPay, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).
 
Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!
 
2 спосаб:
 
Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы  электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.
 
Заказваючы выданьні электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Часопісы ARCHE за люты»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электронныя выданьні:
 
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў WebPay, EasyPay, ЕРИП Расчет, PayPal і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 
 
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
 
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 
 
Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"
 
Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас  support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні