Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Выйшаў дадатковы наклад кнігі "Затушаваныя краявіды", прысьвечанай ахвярам таталітарных рэжымаў і месцам іхных пахаваньняў

27.09.2018

 

 

* * * * *

    Спадарства! 
 
    Сёлета пабачыў сьвет пераклад кнігі Марціна Полака "Затушаваныя краявіды" на беларускую мову. Кніга аўстрыйскага пісьменьніка не пакінула абыякавым беларускага чытача. Менш чым за паўгоду ўвесь наклад цалком распрадалі. Мы пайшлі насустрач просьбам нашых чытачоў і выпусьцілі дадатковы наклад кнігі "Затушаваныя краявіды".
 
    Гэтае выданьне будзіць сумленьне й памяць. Яно даводзіць, што ў нашай частцы Эўропы раскіданыя тысячы безыменных магілаў (і Курапаты, пра якія неаднаразова піша аўтар – гэта толькі кропля ў вялізным моры), дзе ляжаць людзі, памяць пра якіх была сьвядома сьцёртая пануючымі тут рэжымамі. Гэта славенскія нацыяналістыя, харвацкія ўсташы, украінскія партызаны, беларускія інтэлігенты... 
 
    Як піша аўтар, часта адпаведныя органы ведаюць, дзе прыкладна знаходзяцца масавыя пахаваньні, аднак не праводзяць дакладнае лякалізацыі, ня кажучы ўжо пра расьсьледаваньне падзеяў і ўзьвядзеньне мэмарыялаў. Магчыма таму, што гэта прывядзе да палітычна непажаданых наступстваў, або таму, што праўды яны баяцца болей, чым крывавых зданяў мінулага. Яны спадзяюцца, што гэтых зданяў можна ўлагодзіць ці ўтаймаваць маўчаньнем і прадпісаным зьверху забыцьцём, а праўда ж, наадварот, ня ведае літасьці. 
 
    Памяць пра гэтыя месцы часта сьціраецца разам з апошнімі сьведкамі, а злачынцы спрабуюць схаваць сьляды сваіх учынкаў. Дзе мяжа паміж сьведкам і суўдзельнікам? Што бачым мы, гледзячы на гэтыя месцы й што робім для ўшанаваньня ахвяр? У сваім эсэ “Затушаваныя краявіды” Марцін Полак спрабуе нанесьці на мапу нашага кантынэнту гэтыя забытыя месцы й вярнуць памяць пра іх.
 
    Кніга Марціна Полака – гэта выдатны ўзор літаратуры факту з элемэнтамі рэпартажу, вуснае гісторыі й гісторыі штодзённасьці. У Беларусі мы добра ведаем гэты жанр па творах Алеся Адамовіча й Сьвятланы Алексіевіч. Толькі што аўтарская пэрспэктыва тут яшчэ больш бескампрамісная да ўсіх праяў хлусьні й прапаганды.
 
    Названае выданьне выклікае цікавасьць чытачоў у розных краінах. Яно даступнае на нямецкай, польскай, італьянскай, украінскай, а цяпер і беларускай мовах!
 
    Заказвайма "Затушаваныя краявіды", пакуль кніга ў наяўнасьці!

    Марцін Полак — Затушаваныя краявіды

    Кніга аўстрыйскага пісьменьніка й рэпартэра Марціна Полака прысьвечаная праблемным аспэктам культуры памяці ў грамадзтвах Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. У Беларусі, Украіне, Славеніі, Польшчы, Аўстрыі ды іншых краінах існуе бясконцая колькасьць масавых пахаваньняў, не ўшанаваных як сьлед. Больш за тое, многія масавыя магілы, дзе ляжаць целы ахвяраў, забітых без суду й сьледзтва камуністычнымі або нацысцкімі катамі, нават не пазначаныя ў публічнай прасторы. Прыгожыя краявіды гэтых краін хаваюць у сабе сьляды масавых забойстваў, якія выпадкова можна выявіць нават і сёньня.
    Пакуль памяць пра гэтых ахвяр ня будзе вернутая, а месцы іхных пахаваньняў ня будуць увекавечаныя, гэтая страшная, крывавая гісторыя можа даваць рэцыдывы й у нашыя дні.
    Зь нямецкае мовы пераклала Вера Дзядок.


Названае выданьне даступнае ніжэй на гэтай старонцы! ↓  

  Даведка:

    Марцін Полак (Martin Pollack, нар. у 1944 г.) — аўстрыйскі празаік, перакладнік, эсэісты, журналісты. 

    Вывучаў філялёгію й гісторыю краін Усходняй Эўропы ў унівэрсытэтах Вэны, Варшавы, Югаславіі. Займаўся перакладамі з польскае мовы (Рышард Капусьцінскі, Анджэй Стасюк ды інш.). Працаваў карэспандэнтам часопісу "Шпігель" у Вэне й Варшаве. Ад 1998 году — вольны літаратар. Фактычна ўсе ягоныя творы прысьвечаныя праблематыцы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку лёсам усходнеэўрапейскага габрэйства. 

    Узнагароджаны Аўстрыйскаю дзяржаўнаю прэміяй за літаратурны пераклад, нямецкаю прэміяй Карла Дэдэцыюса, прэміяй польскага ПЭН-клюбу ды інш.


Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы кнігу электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Затушаваныя краявіды»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электронныя выданьні:
 
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay, WebMoney ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
 
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.