Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Часопісу "ARCHE" 20 гадоў!

29.09.2018

 

 

Сёньня "ARCHE" спраўляе юбілей! 

Роўна 20 гадоў таму, 29 верасьня 1998 году, пабачыў сьвет першы нумар часопісу "ARCHE"

За гэты час выйшла 157 нумароў, у часопісе друкавалася больш за 1800 аўтараў, а на сайце arche.by разьмешчана болей за 6000 публікацыяў (разам з кнігамі) і пару дзясяткаў тысяч ілюстрацыяў.

Часопіс зазнаў розныя пэрыяды: 
узьлёт і папулярнасьць, адмову Белпошты ў распаўсюдзе праз падпіску, спробы ціску, замарозку рахункаў, затым аднаўленьне выхаду й паступовае вяртаньне на сваё месца.

"ARCHE" існуе ўжо 20 гадоў дзякуючы вам, шаноўныя чытачы!
Дзякуем, што застаяцеся вернымі, набываце й чытаеце часопіс, дасылаеце свае водгукі й прапановы! 

Абяцаем не спыняцца ды радаваць вас новымі цікавымі публікацыямі (цяпер у каляровым глянцавым фармаце)! 

Разам мы зможам болей!