Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Сустракайма: выйшаў з друку каляровы нумар "ARCHE" ў абноўленым фармаце!

30.11.2018

 

 

                                                                     * * * * * 

    Сяброве! 

    Пабачыў сьвет каляровы глянцавы выпуск ARCHE №3 (158) — 2018.

    Гэты нумар мае абноўлены выгляд: зьмяніўся макет выданьня, значна ўзрасла колькасьць ілюстрацыяў. Цяпер перад вамі ня толькі часопіс для чытаньня, але й для глядзеньня. Але ў цэлым пераемнасьць на роўні тэкстаў застаецца: мы працягваем публікаваць якасныя матар'ялы, падрыхтаваныя прафэсійнымі гісторыкамі. Таксама «ARCHE» застаецца адзінаю пляцоўкаю ў краіне, дзе рэгулярна друкуюцца здабыткі замежнае беларусістыкі, таму як і раней у нас будзе шмат аўтараў, якія пішуць на беларускія тэмы, жывучы па-за Беларусяй. 

    Цяпер часопіс будзе тэматычна болей структураваным, а памер нумару — стандартным. Болей інфармацыі пра новы фармат і прычыны пераходу чытайце ў Прадмове.

    Цікавы, пазнавальны, каляровы — гэта абноўлены часопіс "ARCHE"! 


    ARCHE № 3 (158) — 2018 — багата ілюстраваны выпуск, выдадзены ў новым, поўнакаляровым фармаце. У нумары:

► Стаўленьне рускага магнацтва да Люблінскай уніі 1569 году
► Гасан Канапацкі — татарскі камандуючы беларускага войска
► Слуцкае паўстаньне 1920 году ў сьвятле польскіх вайсковых матар'ялаў
► Каханьне й сэкс у БССР
► Дзіцячая вёска Скобраўка. Савецкія дзеці як донары крыві ў час Другой сусьветнай вайны
► Памяць пра Галакост на лініях разломаў паміж усходне- й заходнеэўрапейскай культурамі памяці. Новы мэмарыяльны комплекс у Трасьцянцы

Зьмест

Прадмова

 


                                                                        Зьмест



Названае выданьне даступнае ніжэй на гэтай старонцы! ↓  


Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы новы нумар электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «ARCHE № 3 (158) — 2018»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе каля 5 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электронныя выданьні:
 
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay, WebMoney ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
 
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас [email protected] або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Увага!

Сьвежы выпуск "ARCHE № 3 (158) — 2018" можна купіць у кіёсках "Белсаюздрук" ў Менску, Менскай вобласьці, Гародні, Гарадзенскай вобласьці (Ліда, Ваўкавыск, Новагародак, Слонім), Гомелі, Віцебску й Віцебскай вобласьці (Ворша, Полацак)!


Падказка: адрасы кіёскаў "Белсаюздрук", дзе раней ужо былі заўважаныя нумары "ARCHE":


г. Менск:

► вул. Кіжаватава, 80
► вул. Валадарскага, 16
► вул. Валадарскага, 22
► пр-т. Незалежнасьці, 44
► пр-т. Незалежнасьці, 74
► вул. Леніна, 15
► вул. Маркса, 6
► пераход на ст.м. Пушкінская
► пераход на ст.м. Пятроўшчына
► пераход на ст.м. Грушаўка
► пераход на ст.м. Малінаўка
► пераход на ст.м. Плошча Перамогі (выхад да Дому-музэю 1-га зьезду РСДРП)
► вул. Ясеніна, 16

 

г. Гародня:

► каля Аўтавакзалу

 

г. Барысаў:

► вул. Гагарына (каля стадыёну)
► Цэнтральная плошча (каля Дому быту)
► пр-т Рэвалюцыі

 

г. Гомель:

► вул. Барыкіна (каля кінатэатру "Кастрычнік")
► прыпынак "Унівэрсам Гомель" (з боку каледжу)
► прыпынак "Вуліца Міжнародная" (Навабеліцкі раён)
► вул. Працоўная (прыпынак "Плошча Леніна")
► прыпынак "Рампобыттэхніка" (Чыгуначны раён)
► пр-т Леніна на рагу з вул. Інтэрнацыянальнаю

 

г. Віцебск:

► плошча Перамогі (каля Беларусбанку й Журавінкі)
► вул. Чкалава (каля рынку)