.jpg)
* * * * *
Спадарства!
Пабачыла сьвет кніга "Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг.", падрыхтаваная выдавецтвам "ARCHE".
Праца Аляксандра Бракеля становіць сабою адаптаваны да кніжнага выданьня тэкст ягонае дысэртацыі, абароненай у 2006 годзе ў унівэрсытэце імя Ёгана Гутэнбэрга ў Майнцы. Праз колькі гадоў дасьледаваньне выдалі ў добра ведамым у Нямеччыне й па-за ейнымі межамі акадэмічным выдавецтве «Ferdinand Schöningh», а цяпер нарэшце яно даступнае й беларускаму чытачу!
У аснове публікацыі ляжыць аналіз дакумэнтальных крыніц з 84 фондаў беларускіх, нямецкіх і польскіх архіваў. Увядзеньне такога масіву дакумэнтаў у навуковы зварот значна ўзбагачае беларускае гістарычнае крыніцазнаўства.
Як піша ў уступе да беларускага выданьня ведамы вайсковы гісторык Сяргей Новікаў, "як для гісторыкаў-аматараў, так і для гісторыкаў-прафэсіяналаў, якія дасьледуюць ваенную мінуўшчыну, гэтая праца стане настольнай кнігай. І яна, без усялякага сумневу, будзе служыць справе новага навуковага асэнсаваньня беларускіх падзеяў гісторыі Другой сусьветнай вайны".
У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакумэнтаў і фатаздымкаў, частка зь іх — упершыню.
Мы пэўныя, што гэтае выданьне стане ў адзін шэраг з найлепшымі працамі беларускіх і замежных гісторыкаў, прысьвечаных Беларусі пад нямецкай акупацыяй — Юрыя Туронка, Бэрнгарда К'яры, Леаніда Рэйна ды інш.
Актуальнасьць і запатрабаванасьць такіх дасьледаваньняў лішні раз падкрэсьліваюць нашыя афіцыйныя асобы, якія сур'ёзна заклапочаныя пераглядам асноўных догмаў, зьвязанымі з падзеямі Другое сусьветнае вайны на тэрыторыі Беларусі, а таксама выкрыцьцём вялікае колькасьці злачынстваў, учыненых савецкім рэжымам у імя камуністычнае ідэі. Гэта ня дзіўна, бо акурат савецкая міталёгія "Вялікай Айчыннай вайны" ляжыць у аснове т. зв. ідэалёгіі беларускай дзяржавы.
Кніга, якую варта прачытаць. Сустракайма ды набывайма!
Аляксандар Бракель — Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939—1944 гг.
У кнізе на прыкладзе Баранавіччыны дасьледуецца штодзённае жыцьцё ейных жыхароў. Хоць савецкія й нямецкія рэжымы вызнавалі адрозныя ідэалёгіі, абодва яны былі людажэрскія. Як адныя, так і другія практыкавалі тэрор супраць мірнага насельніцтва ды імкнуліся вынішчыць цэлыя ягоныя групы. Саветы ажыцьцявілі пагалоўную дэпартацыю з рэгіёну польскіх вайсковых асаднікаў зь сем’ямі, нацыстыя ж зганялі габрэяў у гета, каб неўзабаве пачаць іхную фізычную ліквідацыю. Нямецкая акупацыя прынесла значна больш чалавечых ахвяр, бо адбывалася ў варунках бязьлітаснай вайны на зьнішчэньне, а пік кровапраліцьця прыпаў на час, калі немцы адчулі пэрспэктыву паразы ў гэтай вайне.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Даведка:
.jpg)
Аляксандар Бракель (нарадзіўся ў 1976 г.) — нямецкі гісторык, спэцыялізуецца на сучаснай нямецкай і ўсходнеэўрапейскай гісторыі.
Ад 2012 г. займае пасаду кіраўніка Беларускага прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра. Аўтар манаграфіі «Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939—1944. Das westliche Weißrussland unter sowjetischer und deutscher Besatzung» («Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939-1944 гг.») (Падэрборн—Мюнхэн—Вэна—Цюрых, 2009).
Названае выданьне даступнае ніжэй на гэтай старонцы! ↓
Як набыць папяровыя выданьні:
1 спосаб:
Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).
Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)!
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!
2 спосаб:
Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.
Заказваючы новы нумар электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Пад чырвонай зоркай і свастыкай».
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе каля 5 рублёў).
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі.
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!
Як набыць электронныя выданьні:
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў WebPay, WebMoney ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету.
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:
Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні:
Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу".
Прыемнага чытаньня!
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас [email protected] або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.