Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Запрашаем! Выданьні ARCHE на XXVI Менскім міжнародным кніжным кірмашы (6-10 лютага 2019 г.)

05.02.2019

 

 

                                                                      * * * * * 

Паважаныя чытачы!

6-10 лютага
 2019 году (серада-нядзеля) адбудзецца XXVI Менскі міжнародны кніжны кірмаш.

Ён пройдзе ў будынку Нацыянальнага выстаўнага цэнтру (г. Менск, пр-т Пераможцаў, 14).

Дэвіз сёлетняе выставы-кірмашу — "Болей чым кнігі".

У мэтах папулярызацыі чытаньня, нацыянальнага кнігадрукаваньня таксама адбудуцца сустрэчы ў кнігарнях, бібліятэках, музэях.

Падрабязная праграма тут.


    У кірмашы ўдзельнічае выдавецтва "ARCHE"!

    Кнігі й часопісы нашага выдавецтва можна знайсьці пад шыльдаю ТАА "Гайсак" (на далучанай схеме жоўтага колеру). Арыентыры: побач з выдавецкім домам "Зьвязда" й "Галіяфамі".     

                                     

                                                                                       Націсьніце на выяву, каб павялічыць



    На выставе можна будзе пазнаёміцца з выданьнямі ARCHE, задаць пытаньні й даведацца пляны выдавецтва.

    У экспазыцыі будзе выстаўлена больш за 60 нашых публікацыяў. Некаторыя зь іх можна будзе пабачыць і купіць толькі на выставе.

    На кірмашы вы зможаце набыць як навінкі выдавецтва "ARCHE", так і рэдкія кнігі ды часопісы, што засталіся ў колькасьці лічаных паасобнікаў!

    Таксама на нашым стэндзе будзе мажлівасьць набыць выпускі часопісу "Наша гісторыя".  

 


   


Кніжны кірмаш працуе:

► 6 лютага (серада): ад 12:00 да 19:00

► 7-9 лютага (чацьвер-субота): ад 10:00 да 19:00 

10 лютага (нядзеля): ад 10:00 да 15:00


Задаць нам пытаньні можна па тэлефоне (29) 550-79-69 або на старонках у сацыяльных сетках:

УКантакце FacebookTwitter


Уваход вольны!

Да сустрэчы!