Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Навінка: кніга Мікалая Ўлашчыка "Збор твораў у 3-х тамах. Том 2: Працы па гісторыі" + зьніжка на камплект

13.05.2019

 
 
                                                                * * * * * *
    Выданьне спадчыны знакамітага гісторыка Мікалая Ўлашчыка, які займае пачэснае месца сярод беларускіх гісторыкаў XX стагодзьдзя, вядзецца ўжо не адзін год. Першы том збору ягоных твораў выйшаў у 2017 годзе, і вось, нарэшце, можна патрымаць у руках другую частку, ня менш паважную, зважаючы на ейныя памеры й зьмест.
 
    Мікалай Улашчык быў адным зь нямногіх гісторыкаў, чые навуковыя інтарэсы не абмяжоўваліся адной тэмай ці пэрыядам, але ахоплівалі ўсю гісторыю Беларусі. Адзін з тых, хто выжыў зь першай плеяды беларускіх гісторыкаў эпохі Адраджэньня, прайшоўшы сталінскія лягеры, ён знайшоў у сабе сілы працягваць навуковую дзейнасьць. Ён займаўся й беларуска-літоўскімі летапісамі, і выданьнем крыніц, і гісторыяй беларускае вёскі.
 
    Мікалай Улашчык быў ня толькі вельмі плённым аўтарам, але і па тых часох надзвычай адважным. Ня маючы мажлівасьці вярнуцца на радзіму, дзе яго пазьбягалі ды не хацелі бачыць як “нацыяналістага”, ды працуючы ў Маскве, ён бязьлітасна высьмейваў афіцыёзную беларускую навуку, якая займалася рэпрадукцыяй расейскацэнтрычных мітаў з імпэрскіх часоў.
 
    “Кожная старонка рукапісу выклікае раздражненьне сваім фальшам” – так канчаецца ягоная рэцэнзія на кнігу пра Беларусь у складзе ВКЛ, якая каля дваццаці гадоў рыхтавалася ў Інстытуце гісторыі АН БССР ды так і не пабачыла сьвету.

    Пра ўкладаньне:
    Падрыхтоўка збору твораў Мікалая Ўлашчыка ў трох тамох пачалася ў 2009 годзе.
Патрэба такога выданьня была прадыктаваная ненармальнаю сытуацыяй, што склалася з папулярызацыяй творчае спадчыны гэтага найбуйнейшага беларускага гісторыка XX ст. Беларускія выдавецтвы ахвотна выдавалі Ўлашчыкавы публікацыі, якія ў існасьці былі другараднымі для ягонага творчага профілю: дзёньнікі, этнаграфічныя нарысы, ліставаньне й да т. п.
    Але асноўны творчы даробак, зьвязаны ўласна з гістарычнымі дасьледаваньнямі, у сыстэмным выглядзе ніколі не выдаваўся пасьля сьмерці дасьледніка. Дзяржаўныя выдаўцы ня браліся за такі праект з ідэалялігічных і палітычных прычынаў, прыватныя —  праз агромную колькасьць выдаткаў, якія непазьбежна цягне за сабою такая праца.
    З мэтаю збору твораў Мікалая Ўлашчыка быў створаны часовы рэдакцыйны калектыў, у які ўвайшлі гісторыкі Зьміцер Віцько, Максім Гальпяровіч, Дзяніс Столяр і Аляксандар Пашкевіч. У рамках праекту плянуюць выдаць фактычна ўсе працы гісторыка, якія рэдакцыйны калектыў клясыфікаваў як навуковыя.
    1 том збору твораў Мікалая Ўлашчыка выйшаў у 2017 годзе.

Цяпер жа рэдакцыя радая прэзэнтаваць 2 том.
Сустракайма!

 
    Мікалай Улашчык — Збор твораў у 3-х тамах. Том 2: Працы па гісторыі (1280 старонак)
    Другі том збору твораў Мікалая Ўлашчыка прэзэнтуе ў першую чаргу працы па гісторыі Беларусі XIX ст. У цэнтры ўвагі  палітычныя ды эканамічныя аспэкты скасаваньня прыгону ў 1861 г., сялянскія хваляваньні, разьвіцьцё асьветы, пашырэньне пiсьменнасьці, зьмяненьне традыцыйнага жыцьцёвага ўкладу беларусаў. У томе таксама прадстаўленыя працы на тэму археалёгіі ("Археалягiчныя разьведкi на нiжняй Сьвiслачы ўлетку 1926 г."), экамічнай гісторыі Беларусі ў складзе ВКЛ ("Кобрыньская эканомiя пасьля правядзеньня валочнай памеры"), этнаграфіі ("Адзеньне беларусаў XVI–XVIII стст.", "Вёска Вiцкаўшчына, 1880–1917 гг. Гiсторыка-этнаграфiчны нарыс"), лёсаў беларускіх этнічных тэрыторыяў, якія не ўвайшлі ў склад краіны ("Матар'ялы да гiсторыi Беластоцкай вобласьцi ў 1808–1843 гг."), а таксама дзясяткі крытычных рэцэнзіяў на гістарычную прадукцыю, якая выходзіла пры канцы існаваньня СССР. 

Зьмест

 

  Таксама даступны для набыцьця першы том выданьня:

 

    Мікалай Улашчык — Збор твораў у 3-х тамах. Том 1: Працы па археаграфii i крынiцазнаўству (1360 старонак)
    Першы том збору твораў вядомага беларускага гiсторыка зьмяшчае крынiцазнаўчыя ды археаграфiчныя дасьледаваньнi, г. зн. манаграфii «Нарысы па археаграфii i крынiцазнаўству гiсторыi Беларусi фэадальнага пэрыяду» i «Ўводзiны ў вывучэньне беларуска-лiтоўскага летапiсаньня», артыкулы, рэцэнзii ды прадмовы да розных публiкацыяў на адпаведную тэматыку, а таксама два пасьмяротныя выданьнi, якiя плянавалiся як трэцяя i чацьвертая кнiгi гэтае тэматычнай серыi: «Нарысы па археаграфii i крынiцазнаўству гiсторыi Беларусi дасавецкага пэрыяду: частка другая» i
«Мэмуары й дзёньнiкi як крынiцы па гiсторыi Беларусi».

Зьмест

Уступ

Церні і лаўры беларускага гісторыка


 
 
 

 

Увага!

Спэцыяльная прапанова ад ARCHE:

Камплект "Том 1 + том 2" можна набыць па зьніжанай цане

34,9 руб. (49,8 руб.)

Дастаўка поштаю (па Беларусі) ды кур'ерам (па Менску й ваколіцах) за наш кошт!

Колькасьць камплектаў у рамках акцыі абмежаваная!

 

 

 

 

 

 

 

 


Усе названыя выданьні даступныя для заказу ніжэй↓  

   Даведка:

     Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1 лютага 1906, в. Віцкаўшчына, Койданаўская воласьць, Менскі павет (цяпер Дзяржынскі раён, Менская вобласьць) — 14 лістапада 1986, Масква) — беларускі гісторык, археограф, этнограф, краязнавец, літаратар. Доктар гістарычных навук (1964). Аўтар навуковых прац па гісторыі ВКЛ, па праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства ды археаграфіі.
 
Нарадзіўся ў вёсцы Віцкаўшчына, недалёка ад Менску, у сям’і заможнага селяніна.
Навучаўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці Менску, з 1924 году пачаў публікавацца. У 1929 годзе скончыў унівэрсытэт.
 
У 1930 годзе на вайсковых зборах Мікалая арыштавалі ў сувязі з справаю так званага Саюзу вызваленьня Беларусі, але фактычна за ягоную працу ў галіне беларускага краязнаўства. Пасьля суду быў сасланы ў Вяцкую вобласьць.
 
Потым быў яшчэ двойчы рэпрэсаваны, канчаткова быў вызвалены зь лягераў 25 сакавіка 1955 году.
 
Пасьля лягераў Улашчык ня меў магчымасьці вярнуцца ў Беларусь, таму пасьля доўгіх пераездаў асеў у Маскве. Працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, а потым з 1955 году ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР.
 
Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых прац па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ, па праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства ды археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екту.
 
Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Менску. У горадзе Старыя Дарогі ёсьць помнік Мікалаю Ўлашчыку, адкрыты 1 верасьня 2002 году на сядзібе Музэю выяўленчага мастацтва фонду Анатоля Белага.

Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы кнігі электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Мікалай Улашчык  Збор твораў у 3-х тамах»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе каля 5 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электронныя выданьні:
 
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay, WebMoney ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
 
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 

У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас [email protected] або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.   


Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні