Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Два нумары “ARCHE” выйшлі з друку адначасова!

11.11.2016

Дарагія сябры! Днямі выйшлі з друку два нумары нашага часопіса.

 

№ 3—2016. Род Сапегаў (476 старонак)

У цэнтры ўвагі аўтараў тэматычнага нумару "Род Сапегаў", гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, аказаліся як лёсы яго выбітных прадстаўнікоў (Казіміра Нестара Сапегі, Аляксандра Дажбога Сапегі,Паўла Сапегі, Яна Станіслава Сапегі і г.д.), так і іх роля ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, у прыватнасці, унутранай і знешняй палітыцы гэтай дзяржавы. 

Увага: цяпер вы можаце набыць, як папяровую, так і электронную версію гэтага нумару.

Папяровая версія даступная па спасылцы: https://store.arche.by/item/6186

Цана папяровага выдання 7 руб.

Электронную версію можна набыць тут: https://store.arche.by/item/6185

Змест

№ 4—2016. Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну(240 старонак)

Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага “Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы”. Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкайлітаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі выдавецтвамі. Гісторык з Польшчы Яанна Героўска-Калаўр на матэрыялах дзённікавых запісаў Міхала Ромэра асвятляе ідэі ранняга беларускага нацыяналізму ўспрымаліся прыхільна настроенымі інтэлектуаламі з іншых краін нашага рэгіёну.

Увага: цяпер вы можаце набыць, як папяровую, так і электронную версію гэтага нумару.

Папяровая версія даступная па спасылцы: https://store.arche.by/item/6208

Цана папяровага выдання 5 руб.

Электронную версію можна набыць тут: https://store.arche.by/item/6207

  Змест
  


Таксама прапануем вашай увазе папяровыя выданні нашых самых папулярных нумароў:

№7—8 2014. Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд.(422 старонкі)

Нумар прысьвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг). У ім разглядаюцца палітычныя праекты, рэгіянальныя цэнтры нацыянальнага руху, прэса,  дзейнасьць навуковых устаноў, сацыяльныя канфліты, а таксама штодзённае жыцьцё насельнікаў вёсак і мястэчак.

Цана 9.90 руб.

ЗМЕСТ


 

 

 

№6 — 2014. Магнатэрыя Вялікага Княства Літоўскага.(386 старонак)

У нумары асьвятляецца  як зараджэньне магнацкага стану ў ВКЛ, так і ягонага далейшае разьвіцьцё ды заняпад. Артыкулы прысьвечаныя як асобным яскравым постацям (Ян Янавіч Глябовіч, Аляксандар Гілярый Палубінскі, Яўхім Літавор-Храптовіч, Міхал Клеафас Агінскі, Багуслаў Радзівіл), так і гісторыі цэлых магнацкіх родаў (Саковічы-Насілоўскія, Хадкевічы, Сапегі, Касакоўскія, Слуцкія, Радзівілы). 

Цана 9.90 руб.

ЗМЕСТ

 

 


№5 — 2014. Жыцьцё раззброенага чалавека. 

У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман Сяргея Пясецкага «Жыцьцё раззброенага чалавека». 

Цана 9.90 руб.

Увага: гэта перавыданне выпуску, у якім друкуецца толькі адзін раман Пясецкага. Аб’ём выпуску – 246 старонак.
 

 

 

 

 

№4 (125) — 2014. Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый. (572 старонкі)

Гэты нумар пра ахову/разбурэнне архітэктурных помнікаў, знішчэнне гістарычных забудоў беларускіх гарадоў, якое ўлады тлумачыць клопатам пра простых грамадзян.
Шэраг публікацый прысвечаны феномену святкавання "Дажынак" у аўтарытарнай Беларусі. Завяршаецца выпуск артыкуламі пра культурныя ландшафты беларускіх мястэчак і нарадоў, дзе ў старажытную парку былі пабудаваныя замкі — Гальшанаў, Любчы, Крэва, Віцебску, Гародні, Наваградка і Нясвіжа.

Цана 9.90 руб.

ЗМЕСТ



№ 1 (118) — 2013. Паліцаі і партызаны. (372 старонкі)

У нумары асьвятляецца нязручныя аспэкты апошняй нямецкай акупацыі Беларусі — удзел мясцовых памагатых у нямецкім тэроры супраць яўрэяў,  няпростыя ўзаемаадносіны мясцовага насельніцтва з партызанамі розных масьцяў. Публікуюцца таксама мэтыярыялы, якія змушаюць па-новаму глянуць на Хатынскую расправу 1943 году.


Цана 9.90 руб.

ЗМЕСТ

 



№ 6 (117) — 2012. Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. (496 старонак)

Гэты багата ілюстраваны нумар апавядае пра перамогі і паразы  войскаў ВКЛ, яго славутых ваяроў і спэцыфіку тагачаснай вайсковай справы. Сярод іншага друкуюцца артыкулы пра артылерыю Нясьвіскага замку, міліцыю Радзівілаў, невядомыя крыніцы бітве на Уле 1564 г., і г.д.

Цана 9.90 руб.

ЗМЕСТ

 

 

 

 


Увага: цяпер любыя папяровыя выданні можна замовіць праз сайт https://store.arche.by/

У выпадку аплаты авансам за дастаўку нашых папяровых выданняў вы ашчаджаеце 50 % кошту дастаўкі.

Замовіць нашы папяровыя выданні можна і па старой схеме, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або пазваніўшы на тэлефон (29) 5507969. Цана кожнага выдання (не ўключаючы кошту дастаўкі) пазначана непасрэдна пры кожнай пазіцыі. Дастаўка аднаго выдання, у залежнасці ад яго вагі, можа каштаваць ад 4 рублёў. Пры замове камплекта выданняў цаной ад 30 руб. (300 тыс.) дастаўка робіцца за наш кошт. Магчымы самавываз з станцыі метро Каменная горка – у такім выпадку не давядзецца плаціць за дастаўку.

Замаўляючы выданні, у лісце, акрамя пераліку патрэбных выданняў, трэба пазначыць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Спосабы дастаўкі замовы – кур’ерская дастаўка (толькі Менск і ваколіцы), паштовая перасылка або самавываз (станцыя мэтро Каменная горка). Каб пазбегнуць непаразуменняў, замаўляючы выданні ў рамках распродажу ў электронным лісце ці тэлефонным званку разам з інфармацыяй пра колькасць замоўленых пазіцый пазначайце спосаб дастаўкі.