Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Выдавецкія навінкі ад ARCHE

10.12.2019

 
Сябры! Рэдакцыя ARCHE прапаноўвае вашай увазе асаблівыя выданьні:
 
► Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы
► ARCHE № 3 (162) — 2019

Анета Прымака-Онішк — наша з вамі суайчынніца, праваслаўная беларуска з Сакольшчыны, ураджэнка вёскі Кнышэвічы, якая не забылася беларускае мовы. 
Не выпадкова, што менавіта ёй удалося зрабіць, чаго не зрабілі яе калегі зь Менску ці Гародні: на аснове вусных успамінаў і архіўных дакумэнтаў напісаць цэльнае дасьледаваньне бежанства з Заходняй Беларусі, якое ахапіла колькі мільёнаў чалавек.
Два гады таму назад аўтарка за сваю кнігу атрымала прэстыжную літаратурную прэмію Прэзыдэнта Беластока імя Вяслава Казанэцкага.

Новы нумар "ARCHE" не пакіне абыякавымі ня толькі аматараў вайсковае гісторыі, але й тых, хто цікавіцца жыцьцём беларусаў пад нямецкай акупацыяй. У ім друкуюцца фотарэпартажы пра масавыя акцыі ў Менску, якія ладзілі гітлераўцы перад сваім выгнаньнем з краіны.
 
Сустракайма!

 
    Анета Прымака-Онішк — Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы (303 старонкі)
    Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на захад. Па вёсках шырацца чут­кі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзі­нае вый­сце — ратавацца ўцёкамі. Углыб Расійскай імперыі з яе заходніх рэгіё­наў кіруюцца гружаныя фурманкі. З этнічна беларускіх Беласточ­чы­ны ды Гарадзеншчыны выязджаюць нават да 80% насельніцтва. Усяго ў бежанства выправіліся да 2 мільёнаў чалавек. Яны едуць у спякоце, часта без ежы і вады, церпяць шмат бедаў, масава хварэюць і паміраюць. Пасля тыя, хто гэта ўсё перанёс і выжыў, расцярушваюцца па ўсёй Расіі, так-сяк уладкоўваюць свой побыт. А потым, калі ў Расіі адбываецца рэвалюцыя і разгортваецца крывавая грамадзянская вайна, яны зноў садзяцца на колы і едуць назад — на радзіму, але ўжо новую, не тую, што была калісь. Бо за той час, пакуль іх не было дома, тут ужо паспела ўсталявацца новая ўлада — польская. А ўвесь набытак, што збіраўся пакаленнямі, часта пайшоў з дымам...
Аўтарка гэтай кнігі распавядае гэтую гісторыю з розных перспектыў: лю­дзей, пастаўленых у экстрэмальную сітуацыю, сялян, свет якіх гіне проста на іх вачах, і ўрэшце бежанцаў, уцекачоў, бязвінных ахвяраў розных войнаў.

Зьмест
Папяровая вэрсія (9,9 руб.)
Электронная вэрсія (PDF) (11,9 руб.)
 

 

    ARCHE № 3 (162) — 2019 (96 старонак)
    Гэты нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст. 
    Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Тураве. Гэтыя матэрыялы адшукаў і падрыхтаваў да друку менскі гісторык Уладзімір Ляхоўскі.
    Таксама ў нумары – багата ілюстраваны нарыс пра масавыя «ўрачыстасці» ў акупаваным Менску (1944) і даследаванне на тэму, ці пакутніцкая смерць Язафата Кунцэвіча ў Віцебску памагла ўсталяванню ўніяцкай царквы ў Беларусі.

 

 

 

 

 


 

 

Увага!

Сьвежы выпуск "ARCHE №3 (162) — 2019" можна купіць усяго за 5,5 руб. у кіёсках "Белсаюздрук":

► у Менску й Менскай вобласьці

► у Гародні й Гарадзенскай вобласьці (Ліда, Ваўкавыск, Новагародак, Слонім)

► у Гомелі й Гомельскай вобласьці (Жлобін, Каленкавічы, Мазыр, Рэчыца, Сьветлагорск)

► у Берасьці й Берасьцейскай вобласьці (Баранавічы, Пінск, Бяроза, Кобрынь, Ганцавічы, Драгічын, Янава, Івацэвічы, Лунінец, Ляхавічы, Пружаны, Ружаны, Столін)

► у Магілёве й Магілёўскай вобласьці (Бабруйск, Горкі, Клічаў, Асіпавічы)

► у Віцебску й Віцебскай вобласьці (Ворша, Полацак, Глыбокае, Гарадок, Лепель)


Падказка: адрасы кіёскаў "Белсаюздрук", дзе раней ужо былі заўважаныя нумары "ARCHE":


г. Менск:

► вул. Кіжаватава, 80
► вул. Валадарскага, 16
► вул. Валадарскага, 22
► пр-т. Незалежнасьці, 44
► пр-т. Незалежнасьці, 74
► вул. Леніна, 15
► вул. Маркса, 6
► пераход на ст.м. Пушкінская
► пераход на ст.м. Пятроўшчына
► пераход на ст.м. Грушаўка
► пераход на ст.м. Малінаўка
► пераход на ст.м. Плошча Перамогі (выхад да Дому-музэю 1-га зьезду РСДРП)
► вул. Ясеніна, 16

 

г. Гародня:

► каля Аўтавакзалу

 

г. Барысаў:

► вул. Гагарына (каля стадыёну)
► Цэнтральная плошча (каля Дому быту)
► пр-т Рэвалюцыі

 

г. Гомель:

► вул. Барыкіна (каля кінатэатру "Кастрычнік")
► прыпынак "Унівэрсам Гомель" (з боку каледжу)
► прыпынак "Вуліца Міжнародная" (Навабеліцкі раён)
► вул. Працоўная (прыпынак "Плошча Леніна")
► прыпынак "Рампобыттэхніка" (Чыгуначны раён)
► пр-т Леніна на рагу з вул. Інтэрнацыянальнаю

 

г. Віцебск:

► плошча Перамогі (каля Беларусбанку й Журавінкі)
► вул. Чкалава (каля рынку)


Часопіс таксама даступны для заказу праз кнігарню ніжэй↓  


Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!

Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».

Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы новы нумар электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце "Выдавецкія навінкі".

 

У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 

 

Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе каля 5 рублёў). 

 

Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 

 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!


Як набыць электронныя выданьні:

 

Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».

Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay, WebMoney ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 

Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.

 

Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

https://store.arche.by/view_drm_files 


Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

https://store.arche.by/registration 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 

 

У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.


Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні