Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Выйшла з друку кніга Мікалая Ўлашчыка "Збор твораў у 3-х тамах. Том 1: Працы па археаграфii i крынiцазнаўству"

30.01.2017

                                                                        

Спадарства!

Рэдакцыя "ARCHE" радая падзяліцца доўгачаканаю навіною.

Выйшла з друку кніга Мікалая Ўлашчыка "Збор твораў у 3-х тамах. Том 1: Працы па археаграфii i крынiцазнаўству".


Пра ўкладаньне:

Падрыхтоўка Збору твораў Мікалая Ўлашчыка ў трох тамох пачалася ў 2009 годзе.
Патрэба такога выданьня была прадыктаваная ненармальнаю сытуацыяй, што склалася з папулярызацыяй творчае спадчыны гэтага найбуйнейшага беларускага гісторыка XX ст. Беларускія выдавецтвы ахвотна выдавалі Ўлашчыкавы публікацыі, якія ў існасьці былі другараднымі для ягонага творчага профілю: дзёньнікі, этнаграфічныя нарысы, ліставаньне й да таго падобнае.
Але асноўны творчы даробак, зьвязаны ўласна з гістарычнымі дасьледаваньнямі, у сыстэмным выглядзе ніколі не выдаваўся пасьля сьмерці дасьледніка. Дзяржаўныя выдаўцы ня браліся за такі праект з ідэалялігічных і палітычных прычынаў, прыватныя —  праз агромную колькасьць выдаткаў, якія непазьбежна цягне за сабою такая праца.
З мэтаю збору твораў Мікалая Ўлашчыка быў створаны часовы рэдакцыйны калектыў, у які ўвайшлі гісторыкі Дзьмітры Віцько, Максім Гальпяровіч, Дзяніс Столяр і Аляксандар Пашкевіч. У рамках праекту плянуюць выдаць фактычна ўсе працы Мікалая Ўлашчыка, якія рэдакцыйны калектыў клясыфікаваў як навуковыя.
Выхад 2 тому Збору твораў Мікалая Ўлашчыка чакаецца ў другой палове 2017 году.

Пра першы том:
 
Першы том збору твораў вядомага беларускага гiсторыка ўключае ў сябе крынiцазнаўчыя i археаграфiчныя даследаваннi, г. зн. манаграфii «Нарысы па археаграфii i крынiцазнаўству гiсторыi Беларусi феадальнага перыяду» i «Уводзiны ў вывучэнне беларуска-лiтоўскага летапiсання», артыкулы, рэцэнзii i прадмовы да розных публiкацый на адпаведную тэматыку, а таксама два пасмяротныя выданнi, якiя планавалiся як трэцяя i чацвёртая кнiгi гэтай тэматычнай серыi: «Нарысы па археаграфii i крынiцазнаўству гiсторыi Беларусi дасавецкага перыяду: частка другая» i «Мемуары i дзённiкi як крынiцы па гiсторыi Беларусi».
 
Кніга мае 1360 старонак і цьвёрдую вокладку, а геаграфічны ды іменны паказьнікі складаюць 78 старонак!
 
Зьмест
 
Уступ
 
Цернi i лаўры беларускага гiсторыка

Дзе набыць:
 
"Том 1: Працы па археаграфii i крынiцазнаўству" можна купіць у папяровым або электронным выглядзе на сайце кнігарні ARCHE.
 
Папяровая вэрсія:
https://store.arche.by/item/6221
Цана: 29.9 руб.
 
Электронная вэрсія (PDF):
https://store.arche.by/item/6220
Цана: 11.9 руб.
 
Новае выданьне таксама даступнае ніжэй на гэтай старонцы! ↓  

Як набыць папяровае выданьне:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, EasyPay, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).
 
Пры заказе кнігі "Том 1: Працы па археаграфii i крынiцазнаўству" (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!
 
2 спосаб:
 
Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы  электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.
 
Заказваючы выданьні электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Мікалай Улашчык — Том 1: Працы па археаграфii i крынiцазнаўству»
 
У лісьце пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах, паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе кнігі "Том 1: Працы па археаграфii i крынiцазнаўству" (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электроннае выданьне:
 
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў WebPay, EasyPay, ЕРИП Расчет, PayPal і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 
 
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
 
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 
 
Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"
 
Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас  support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Даведка:

     Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1 лютага 1906, в. Віцкаўшчына, Койданаўская воласьць, Менскі павет (цяпер Дзяржынскі раён, Менская вобласьць) — 14 лістапада 1986, Масква) — беларускі гісторык, археограф, этнограф, краязнавец, літаратар. Доктар гістарычных навук (1964). Аўтар навуковых прац па гісторыі ВКЛ, па праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства ды археаграфіі.

Нарадзіўся ў вёсцы Віцкаўшчына, недалёка ад Менску, у сям’і заможнага селяніна.

Навучаўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці Менску, з 1924 году пачаў публікавацца. У 1929 годзе скончыў унівэрсытэт.
 
У 1930 годзе на вайсковых зборах Мікалая арыштавалі ў сувязі з справаю так званага Саюзу вызваленьня Беларусі, але фактычна за ягоную працу ў галіне беларускага краязнаўства. Пасьля суду быў сасланы ў Вяцкую вобласьць.
 
Потым быў яшчэ двойчы рэпрэсаваны, канчаткова быў вызвалены зь лягераў 25 сакавіка 1955 году.
 
Пасьля лягераў Улашчык ня меў магчымасьці вярнуцца ў Беларусь, таму пасьля доўгіх пераездаў асеў у Маскве. Працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, а потым з 1955 году ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР.
 
Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых прац па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ, па праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства ды археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екту.
 
Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Менску. У горадзе Старыя Дарогі ёсьць помнік М. Улашчыку, адкрыты 1 верасьня 2002 году на сядзібе Музэю выяўленчага мастацтва фонду Анатоля Белага.
 
Зьвесткі зь Вікіпэдыі