Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Навіны

Выданьні "ARCHE" на XXIV Менскім міжнародным кніжным кірмашы (8-12 лютага 2017 г.)

08.02.2017

Паважаныя чытачы!

8-12 лютага 2017 году (серада-нядзеля) адбудзецца XXIV Менскі міжнародны кніжны кірмаш
.

У ім возьмуць удзел выдавецтвы з 31 краіны сьвету!

Галоўныя тэмы сёлетняе выставы-кірмашу — 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня, юбілеі клясыкаў беларускае літаратуры Якуба Коласа й Янкі Купалы.

Мерапрыемства пройдзе ў будынку Нацыянальнага выстаўнага цэнтру (г. Менск, пр-т Пераможцаў, 14).

Праграма тут.


У кірмашы ўдзельнічае "ARCHE"!

Кнігі й часопісы нашага выдавецтва можна знайсьці пад шыльдаю ТАА "Гайсак" (на далучанай мапе жоўтага колеру).

                                     

                                                                             Націсьніце на выяву, каб павялічыць


На выставе можна будзе пазнаёміцца з выданьнямі ARCHE, задаць пытаньні й даведацца пляны выдавецтва.

У экспазыцыі будзе зьяўлена больш за 100 нашых публікацыяў. Некаторыя зь іх можна будзе пабачыць і купіць толькі на выставе.

Увага!

На кірмашы вы зможаце першымі набыць нумары, што толькі-толькі выйшлі з друку:

►сьвежы часопіс ARCHE № 5 (150) — 2016. Ад Ятвязі да Літвы     

На просьбы чытачоў адмыслова да кірмашу выйшлі дадатковыя наклады папулярных нумароў, папяровыя наклады каторых даволі хутка разышліся ў свой час:   

►перавыданьне ARCHE № 12 (99) — 2010. Паўстаньне 1863—1864 гг. і лёсы Беларусі

►перавыданьне ARCHE № 3 (114) — 2012. Гісторыя беларускай штодзённасці

 

                                


Кніжны кірмаш працуе:

8 лютага: ад 12:00 да 19:00
9-11 лютага: ад 10:00 да 19:00
12 лютага: ад 10:00 да 15:00

Задаць нам пытаньні можна па тэлефоне (29) 550-79-69 або на старонках у сацыяльных сетках:

УКантакце FacebookTwitter


Уваход вольны. Каб лепей з'арыентавацца, на месцы можна будзе ўзяць плян-схему разьмяшчэньня стэндаў.

Да сустрэчы!