Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Прамоцыі

Сакрэтная гісторыя Літвы

   

    У рамках новай акцыі "Сакрэтная гісторыя Літвы" рэдакцыя "ARCHE" прапаноўвае публікацыі, якія раней былі недаступныя беларускаму чытачу!

    Найперш праз моўны бар'ер, бо большасьць іх была напісаная ў арыгінале на замежных мовах. Шэраг зь іх выйшаў па-літоўску, г. зн. на мове, якою валодаюць лічаныя беларускія гісторыкі, ня кажучы ўжо пра масавага беларускага чытача. Другое, былі іншыя прычыны, перадусім ідэалягічныя — беларусам з самага верху было забаронена ведаць ключавыя аспэкты свае нацыянальнае гісторыі.


Папяровыя выданьні:

             
 Прыкладам, манаграфія польскага гісторыка Ежы Ахманскага "Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да ХVІ стагодзьдзя" была апублікаваная ў выдавецтве Познаньскага ўнівэрсытэту ў 1981 годзе, але з пункту гледжаньня савецкіх уладаў была настолькі ерэтычнаю, што да развалу СССР захоўвалася ў спэцфондах лічаных беларускіх бібліятэк. А ўсё таму, што насуперак панславісцкім тэорыям яна недвухсэнсоўна сьцьвярджала, што славянскае насельніцтва было прышлым у Беларусі, і нават на ейным ўсходзе, прыкладам, пад Воршаю, яшчэ 6-7 стагодзьдзяў захоўваліся выспы балцкага насельніцтва. Ня кажучы ўжо пра ваколіцы Менску — Заслаўе, Ракаў, Івянец. Гэтая манаграфія друкуецца ў складзе часопісу ARCHE № 2 (147) — 2016. Гісторыя старажытнага Наваградка. Папяровае выданьне.
 
 Большасьць публікацыяў асьвятляюць зь нечаканага для беларускага чытача ракурсу гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Ягоным самым пачаткам прысьвечаная манаграфія Стывена Роўэла "Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345. Папяровае выданьне", знаёмства зь якою выклікае шок у чытача, выхаванага на кнігах Міколы Ермаловіча.
 
 Дакладны ды ўсёабсяжны аналіз паходжаньня, уладаньняў і матрыманіяльных стратэгіяў эліты ВКЛ вы знойдзеце ў кнізе літоўскага гісторыка, дэкана гістарычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту Рымвідаса Пятраўскаса "Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада. Папяровае выданьне".
 
 Праца літоўскага гісторыка Антанаса Цілы "Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.). Папяровае выданьне" прысьвечаная тэме, якая фактычна не распрацоўвалася беларускімі гісторыкамі — функцыянаваньне дзяржаўнага бюджэту ВКЛ, збор і разьмеркаваньне падаткаў. Аўтар бачыць адназначны выраз патрыятызму насельнікаў цэнтральных і ўсходніх частак княства (цяперашняе Магілёўшчыны й Меншчыны) у тым, што яны не пераставалі плаціць падаткі ў дзяржаўны літоўскі скарб нават у разгар адной з самых крывавых войнаў у беларускай гісторыі — т.зв. "Невядомай вайны" сярэдзіны XVI ст.
 
    
 
 У манаграфіі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. Папяровае выданьне" знайшлі адлюстраваньне спробы Вялікага Княства Літоўскага заключыць дзяржаўную унію з Швэцыяй у час вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гг. Асобныя часткі манаграфіі прысьвечаныя ўкраінска-швэдзкім і ўкраінска-расейскім дачыненьням. Чытача, безумоўна, не пакіне абыякавым інфармацыя, што шэраг беларускіх земляў падчас вайны 1654—1667 гг на кароткі час былі інкарпараваныя ў склад Швэдзкага каралеўства.
 
 Баявым дзеяньням на ўсходзе ВКЛ у 14-16 ст. і фармаваньню мяжы паміж Масквою й ВКЛ прысьвечаная манаграфія заўчасна памерлага беларускага гісторыка Віктара Цемушава "На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.). Папяровае выданьне". Аўтар піша пра барацьбу Масквы й Вільні за панаваньне над смаленскімі й чарнігаўскімі землямі ў сярэдзіне XIV ст., паходы Альгерда на Маскву, першую памежную вайну ВКЛ з Масквою (1486—1494 гг.), барацьба за Ржэву й ржэўскі адрэзак літоўска-маскоўскай мяжы, літоўска-цьвярскую мяжу, Павугор’е й Верхнюю Аку ў сыстэме абароны Вялікага Княства Літоўскага, а таксама раскрывае іншыя важныя тэмы. Ягоная кніга, што выйшла ў цьвёрдай вокладцы, мае таксама вялікую (на 32 старонкі) каляровую ўкладку. Зьмешчаныя ў ёй карты наглядна паказваюць фармаваньне ўсходняе мяжы ВКЛ, а пасьля Беларусі.
 
 У працы гісторыка Аляксея Кібіня, якая друкуецца ў нумары ARCHE № 5 (150) — 2016. Ад Ятвязі да Літвы. Папяровае выданьне, гаворка ідзе ня толькі пра яцьвягаў. Гэтае комплекснае дасьледаваньне прысьвечанае гісторыі Беларусі напярэдадні інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Навізна й арыгінальнасьць працы — у высьвятленьні генэалёгіяў князёў, якія кіравалі ў XII-XIII ст. у Гародні, Наваградку, Слоніме, Ваўкавыску ды іншых беларускіх гарадох, у дасьледаваньні новых наратыўных крыніц, што кідаюць сьвятло на працэс славянізацыі Беларусі, нарэшце, у спробе адказу на пытаньне, чаму частка нашай зямлі называлася Чорная Русь.   
 
 Нумар ARCHE № 12 (145) — 2015. Срэбны век. Папяровае выданьне мае за мэту разгледзець “срэбны век” беларускай гісторыі. XVII ст. паводле аналёгіі з папярэднім «залатым» векам называюць «срэбным векам», бо разьвіцьцё старабеларускай культуры ды ідэнтычнасьці працягвалася, нягледзячы на прыпалую на яго вялікую вайну з Маскоўскай дзяржавай. Тэмы выпуску: узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага ў XVII стагодзьдзі (іхныя віды, мабілізацыя й фінансаваньне, нутраная арганізацыя), узяцьце Пінску войскам ВКЛ у лістападзе 1648 г., і г.д.
 
Увага: некаторыя з прапанаваных выданьняў засталіся ў колькасьці 5-20 паасобнікаў. Карыстаймася момантам!

Электронныя выданьні: 
      
  
 Праца прафэсара Кракаўскага ўнівэрсытэту Юрыя Гардзеева "Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789-1792). Электроннае выданьне (PDF)" прысьвечаная апошнім гадом існаваньня ВКЛ напярэдадні ягонае анэксіі Расейскай імпэрыяй. 
 
 У рамках акцыі прапаноўваецца пераклад клясычнай працы нарвэскага лінгвістага Крыстыяна Швэйгарда Станга "Заходняруская канцылярская мова Вялікага Княства Літоўскага. Электроннае выданьне (PDF | EPUB)" (арыгінальны тытул "Die westrussische Kanzleisprache des Großfürstentums Litauen. Oslo 1935 (= Skrifter utgitt av Det Norske Videnskaps-Akademi i Oslo, Historiskfilosofisk Klasse 1935, 2").
 
 Праблемы фармаваньня беларускай мовы (PDF | EPUB) — прарыўная праца амэрыканскага лінгвістага ўкраінскага паходжаньня Юрыя Шэраха, прысьвечаная ўплыву балцкіх гаворак на фармаваньне беларускае мовы. У прыватнасьці, аўтар пераканаўча даводзіць, што такія вызначальныя фанэтычныя рысы беларускае мовы як аканьне ды яканьне маюць балцкае паходжаньне.
 
► У нумары ARCHE № 6 (105) — 2011. Забытае стагоддзе. Электроннае выданьне (PDF | EPUB) разглядаюцца пытаньні гісторыі ВКЛ XVIII ст.  Ягоную аснову складе пераклад на беларускую мову "Мэмуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1794" Міхала Клеафаса Агінскага, а таксама артыкулы на гэтую тэму вядучых беларускіх, польскіх і літоўскіх гісторыкаў.
 
► Кніга супрацоўніка Інстытуту гісторыі Літвы Артураса Дубоніса "Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства. Электроннае выданьне (PDF)" прапаноўвае адказ на пытаньне, адкуль паходзіць сама назва "Літва", а таксама прэзэнтуе дасьледаваньне служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасьці памежнае варты, абаранялі замкі, прадстаўлялі вялікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёю; пазьней яны даглядалі коней вялікага князя літоўскага гаспадара ды суправаджалі яго ў падарожжах. Яны жылі пад Слонімам, на Ашмяшчыне, Браслаўшчыне ды ў іншых рэгіёнах Заходняе Беларусі.   
 
      
 
Зацікавяць беларускага чытача й наступныя тэматычныя выпускі:
 
► ARCHE № 10 (97) — 2010. Грунвальд: 1410—2010. Электроннае выданьне (PDF | EPUB)  — тут зьмешчаныя дзясяткі дасьледаваньняў беларускіх і замежных аўтараў, якія значна ўзбагачаюць нашыя веды пра бітву пад Грунвальдам.
 
► беларускі пераклад манаграфіі літоўскага гісторыка Мечыславаса Ючаса "Грунвальдская бітва. Электроннае выданьне (PDF)", якая вытрымала на літоўскай мове 5 перавыданьняў!
 
► калекцыя тэкстаў літоўскіх гісторыкаў пад назваю ARCHE № 9 (84) — 2009. Літва і Беларусь: тысяча год разам. Электроннае выданьне (PDF | EPUB)
 
► кніга літоўскага гісторыка Эдмундаса Гімжаўскаса "Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915–1923 гг. Электроннае выданьне (PDF)" — пра мадэрны беларускі й літоўскі нацыяналізм. 

Акцыя дзейнічае ад 15 да 25 чэрвеня.
Усе названыя выданьні даступныя ніжэй на гэтай старонцы! ↓  

Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, WebMoney, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Робячы заказ электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Сакрэтная гісторыя Літвы»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе ад 4 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Як набыць электронныя выданьні:
 
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Аплаціць заказ можна з дапамогаю сыстэмаў  WebPay, WebMoney ды ЕРИП Расчет і пасьля гэтага чытаць выданьні ў хоць-якім пункце сьвету. 
Пасьля аплаты на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем і спасылкаю на файл.
 
Увага: электронныя выданьні абароненыя з дапамогаю DRM. Больш інфармацыі пра аплату й прагляд абароненых файлаў тут:

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні

Папяровыя выданьні

Электронныя выданьні