Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Прамоцыі

Супэрцана: зьніжка 7 руб. на кнігу "Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии"!

  
                                                                  * * * * * *
    Рэдакцыя ARCHE прапаноўвае папулярнае выданьне па супэрцане!
 
    Кніга "Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии" пераканаўча разьвенчвае савецкую й постсавецкую "патрыятычную" міталёгію, зьвязаную з абаронаю Берасьцейскае крэпасьці ў чэрвені 1941 году. У ёй аргумэнтавана сьцвярджаецца, што актыўная фаза баёў доўжылася ня больш за тыдзень (а ня месяц, як настойвала савецкая прапаганда), што зь першага дня баявых сутычак адбывалася масавая здача ў палон салдат і афіцэраў Чырвонае арміі ды, больш за тое, пераважная большасьць савецкіх абаронцаў Берасьцейскае крэпасьці трапіла ў нямецкі палон, што лік савецкіх палонных вымяраўся сотнямі й тысячамі, і што наагул звышканцэнтрацыя савецкіх вайскоўцаў на маленькай тэрыторыі Берасьцейскае крэпасьці была стратэгічнаю памылкаю савецкага камандаваньня. Разам з тым, за здабыцьцё крэпасьці немцам давялося заплаціць вялікую цану — адных забітых было каля 450 чалавек.
    Кніга таксама расказвае пра першыя месяцы штодзённага жыцьця гараджанаў пад нямецкай акупацыяй. Гэтая нарацыя ілюструецца ўнікальнымі фотаматар'яламі — нямецкімі прапагандысцкімі плякатамі, фатаздымкамі мірнага насельніцтва й гарадзкіх ляндшафтаў гораду Берасьця лета 1941 году.
 
    Першае выданьне зборніку выклікала вялікую цікавасьць у Беларусі й за ейнымі межамі. Кніга стала нагодаю для актыўных дыскусіяў. Адміністрацыя дзяржаўнае сеткі "Белкніга" не наважылася ўзяць зборнік на рэалізацыю. Відаць, яе, як і прадстаўнікоў прэсы, што праігнаравалі выхад кнігі, зьбянтэжыла спроба пасягнуць на "сьвятое".
    Тым ня менш за год тысячны наклад першага выданьня цалком разышоўся! 
 
    Цяпер жа прапаноўваем вам 2-е выданьне, дапоўненае й выпраўленае!
    У ім улічылі заўвагі чытачоў, крытыкаў і чальцоў калектыву. Выправілі рад дробных памылак друку ў перакладах, колькі камэнтароў і анатацыяў, адкарэктавалі даты некаторых фатаздымкаў, якія ўдалося вызначыць з дапамогаю нашых чытачоў.
    Апрача гэтага, унесьлі зьмены ў назовы мапаў, выправілі памылковыя даты ў дакумэнтах № 136 і № 188, а таксама дадалі каля 40 прозьвішчаў у іменны паказьнік.
 
    Акцыя дзейнічае да 5 жніўня! 
    Болей такой цаны ня будзе, карыстаймася момантам!


    Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии. Бумажное издание

    Кніга ўпершыню ўводзіць у навуковы зварот шырокі спэктар крыніц, робіць даступнымі дакумэнты й матар’ялы найбольш важныя для разуменьня падзеяў пачатковага пэрыяду вайны. Публікацыя выйшла на расейскай мове. Усе тэкставыя крыніцы прыводзяцца на мове арыгіналу й у перакладзе на расейскую мову. Яны згрупаваныя ў тры рубрыкі – «Баявыя дзеяньні», «Сытуацыя ў горадзе» й «Пачатак тэрору». Названае выданьне – гэта плён больш чым пяцігадовае працы аўтарскага калектыву, складзенага зь нямецкіх і беларускіх навукоўцаў – Крысьціяна Ганцэра, Ірыны Яленскай, Алены Пашковіч, Яўгена Разенблата й Сяргея Струнца.

    Кніга выйшла ў цьвёрдай вокладцы на высокім паліграфічным роўні, у ёй зьмясьцілі сотні ўнікальных фатаздымкаў Берасьця й Берасьцейскае крэпасьці ў чэрвені–ліпені 1941 г., зь іх больш за 60 у колеры. Выданьне мае 728 старонак.

Зьмест

Прадмова да другога выданьня

Ад складальнікаў

Старая цана: 24,9 руб.

Новая цана: 17,9 руб.

 



Некаторыя фатаздымкі з кнігі:

 

     

     

 

                                                                                                         


Як набыць папяровыя выданьні:

1 спосаб:

Усе папяровыя выданьні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаньнем тавару націсьніце «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) й дастаўкі (самавываз, пошта, кур'ер).

Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зьніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур'ерам (па г. Менску й ваколіцах 10 км.)! 

Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

2 спосаб:

Папяровыя выданьні можна заказаць, даслаўшы  электронны ліст на адрас dastauka@arche.by або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.

Заказваючы кнігу  электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Зьніжка: Брест. Лето 1941 г.»
 
У лісьце, апрача пераліку патрэбных выданьняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 
 
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі "Белпошты" (складзе каля 4-5 рублёў). 
 
Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам па г. Менску й ваколіцах (каштуе 3.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). У электронным лісьце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 
 
Пры заказе папяровых выданьняў на суму большую за 30 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Менску й ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за наш кошт!

Каб купляць выданьні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні: 

Пасьля рэгістрацыі набыцьцё кніг стане даступным праз форму "Дадаць у кошык" або "Купіць адразу"

Прыемнага чытаньня! 
 
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.